Партрэтная галерэя роду Сапегаў у Кодзені — збор партрэтаў прадстаўнікоў роду Сапегаў, створаных у адзіным стылі, які першапачаткова размяшчаўся ў Кодзенскім касцёле Святой ГанныАнатоль Грыцкевіч. Сапегі // .
Гісторыя Ініцыятарам стварэння родавай галерэі быў троцкі ваявода Казімір Уладзіслаў Сапега. Хутчэй за ўсё, ён выдумаў легендарных продкаў, якія выводзіліся ад Пунігайлы, альбо Сунігайлы. Збор партрэтаў прадстаўнікоў роду Сапегаў быў замоўлены яго сынам Янам Фрыдэрыкам Сапегам, канцлерам літоўскім, у 1709 годзе для «пашырэння хвалы Сапежынскага Дому». У Аддзеле графікі Нацыянальнага музея ў Кракаве знаходзіцца альбом з праектам рысункаў коданьскай партрэтнай генеалогіі (MNK, sygn.Ew.III/Rys./5803). Ён быў задуманы адпаведна радзівілаўскаму Icones, створанаму ў 1646—1653 гадах для Багуслава Радзівіла. М. Каламайска-Саід параўноўвае мастацкія вартасці сапежынскага і радзівілаўскага альбомаў і сапежынскі ацэньвае вышэй. З гэтага альбома ў 1709 годзе былі зроблены алейныя партрэты коданьскай табліцыKAŁAMAJSKA-SAEED, MARIA. Genealоgia przez obrazy. Barokowa ikonografia rodu Sapiehów na tle staropolskich galerii portretowych. Warszawa: Instytut sztuki PAN, 2006. — 287 s. // Альбіна Семянчук.
Падчас яе стварэння Ян Фрыдэрык Сапега карыстаўся дапамогай прадстаўніка чарэйскай лініі, гетмана вялікага літоўскага Казіміра Яна, які сам моцна ангажаваўся ў стварэнне родавай славы. Ян Фрыдэрык пазычаў у Юзафа Францішка для капіявання партрэты Сапегаў, якіх не хапала. Ён быў у цесным кантакце з Юзафам Аляксандрам Ябланоўскім, аўтарам Трактата пра польскія фаміліі (Traktat o familiach polskich).
У 1731 годзе Ян Фрыдэрык замовіў аналагічную гравюру Ёгану Фрыдрыху Мыліюсу. У 1750 годзе да галерэі дадаліся партрэты яшчэ трох Сапегаў, намаляваныя Аўгустынам Мірысам.
Пасля смерці заказчыка, які памёр без нашчадкаў, гэтая табліца больш за 100 гадоў пылілася ў коданьскім касцёле. У 1842 годзе там яе ўбачыў Ю. І. Крашэўскі. У 1855 годзе Юзаф Лоскі перамаляваў табліцу і тэкст да яе. У 1857 годзе ў варшаўскай афіцыне М. Фаянса выйшла літаграфія, на якой пададзена генеалагічная табліца роду Сапегаў у выглядзе 75 партрэтаў прадстаўнікоў коданьскай галіны гэтага славутага роду. Яна абапіралася на кодзенскую партрэтную галерэю.
Пасля студзеньскага паўстання, у 1875 годзе, кодзенскі касцёл, дзе знаходзілася партрэтная галерэя, быў закрыты расійскімі ўладамі і перароблены на царкву, а партрэты перавезены ў замак Леана Сапегі ў . У 1898 годзе пра табліцу ўзгадаў Юзаф Прушкоўскі (псеўданім J.K.P. Podlasiak) у манаграфіі «Кодань Сапегаў. Яго касцёлы і старажытны абраз Маткі Боскай Коданьскай (de Guadelupe) з даўніх і сучасных крыніц» (Pruszkowski Józef. Kodeń Sapiehów. Jego kościoły i starożytny obraz Matki Boskiej Kodeńskiej (de Guadelupe) z dawnych i współczesnych zródeł, Кrаków, 1898).
Апісанне Ён уяўляў з сябе каласальны па памерах (11 х 8 м) збор 76 аднолькавых прамавугольных выяваў, размешчаных у 9 шэрагаў, абкружаных адной рамай, увенчанай княскай мітрай і стужкай з надпісам GENEALOGIA SAPIEHARUM. Яшчэ ў 1811 годзе партрэтаў было 79, але потым 4 з найніжэйшага шэрагу зніклі. Аўтар твора невядомы, хаця М. Каламайска-Саід называе некалькі мастакоў, якія працавалі на Сапегаў (Ян Самуэль Моцк, Мацей Стружыньскі, Сымон Чаховіч, , , Ян Бенядыкт Гофман, Грыгор Ладзінскі, Мацей Сязевіч).
Коданьская Genealogia Sapieharum вылучаецца на тле падобных радаводаў сваёй унікальнасцю. Пра гэта сведчыць арыгінальная фармальна-змястоўная канцэпцыя, паводле якой партрэтная галерэя атрымала структуру генеалагічнай табліцы, што само па сабе з’яўляецца цікавай задумай, але адначасова праз кампазійцыйную схему паасобных партрэтаў і змяшчэнне іх усіх у адной агульнай раме набыла форму родавай эпітафіі, падобных да якой проста няма.
У генеалагічнай табліцы з касцёла ў Кодані адлюстраваны як гістарычныя, так і легендарныя асобы. Эпіграмы да партрэтаў, як паказала М. Каламайска-Саід, належаць пяру Казіміра Уладзіслава Сапегі і ксяндза Казіміра Яна Вайшнаровіча, што апісаў гербы Сапегаў яшчэ раней — да 1677 года.
Такім чынам, табліца, або галерэя партрэтаў viribus celebris роду Сапегаў з Коданьскага касцёла з’яўляецца ўнікальным радаводам і адначасова пантэонам і эпітафіяй прадстаўнікам роду, выдатным творам сармацкай культуры, які паўставаў тады, калі гэтая эпоха адыходзіла ў мінулае, таму, магчыма, гэты шэдэўр не меў працягу.
Галерэя +ВіценьГедзімінНарымонтПунігайла
(Сямён Сапега)СунігайлаІван СапегаПавел СапегаЯн Пётр СапегаЛукаш СапегаДзмітрый Сапега,Андрэй СапегаЛеў СапегаЯн СапегаКазімір Леў СапегаКрыштаф Міхал СапегаРыгор СапегаАляксандр Дажбог СапегаКрыштаф Стэфан СапегаЛеў СапегаМікалай СапегаЕжы СапегаФрыдэрык СапегаПавел СапегаАляксандр СапегаАндрэй СапегаБагдан СапегаПавел Стэфан СапегаМікалай СапегаТамаш СапегаМікалай СапегаМікалай СапегаКазімір СапегаЯн СапегаАляксандр СапегаТамаш СапегаМікалай СапегаПавел СапегаКазімір СапегаЯн СапегаКрыштаф СапегаУладзіслаў СапегаБагдан СапегаВасіль Павел СапегаДамінік СапегаЯн СапегаАндрэй Сапега,Павел СапегаІгнацы СапегаКазімір СапегаФранцішак СапегаЯн СапегаМіхал СапегаБенедыкт Сапега
Спасылкі
KAŁAMAJSKA-SAEED, MARIA. Genealоgia przez obrazy. Barokowa ikonografia rodu Sapiehów na tle staropolskich galerii portretowych. Warszawa: Instytut sztuki PAN, 2006. — 287 s. // Альбіна Семянчук
Катэгорыя:Кодань (гміна) Катэгорыя:Жывапіс Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Сарматызм Катэгорыя:Сапегі Катэгорыя:Сармацкі партрэт