Ра́фія (Raphia) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Расліны вышынёй да 12 м, з адным ці некалькімі стваламі. Лісце перыстае, даўжынёй 15—20 м. Суквецці галінастыя, 4—5 м у дыяметры. У суквеццях тычынкавыя і песцікавыя кветкі. Плады маюць валакністую абалонку. Монакарпічныя расліны — цвітуць адзін раз і пасля цвіцення адміраюць. У некаторых відаў адмірае толькі надземная частка, а з застаўшагася кораня развіваецца новая расліна.

Распаўсюджанне і экалогія Расліны роду пашыраны ў трапічных абласцях Афрыкі, па аднаму віду на Мадагаскары і ў Паўднёвай Амерыцы. Растуць на забалочаных глебах, на балотах і затапляльных нізінах.

Гаспадарчае значэнне

Лісце і яго чаранкі маюць трывалае валакно, якое выкарыстоўваецца на выраб шчотак, плеценых вырабаў. Лісце выкарыстоўваецца ў якасці дахавага матэрыялу. Плады выкарыстоўваюць у ежу, і з іх вырабляюць алей. З соку гатуюць гарэлку і пальмавае віно.

Віды Паводле сайта The Plant List, род налічвае 20 відаў.

Літаратура

Спасылкі Raphia // The Plant List Genus: Raphia P. Beauv. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Raphia // Index Nominum Genericorum database

Катэгорыя:Пальмавыя