Лячэбны факультэт — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Гісторыя Гісторыя лячэбнага факультэта — гэта гісторыя Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР і Загадам Міністэрства аховы здароўя БССР у 1958 годзе быў арганізаваны Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут з прыёмам у 1958/59 вучэбным годзе 250 чалавек на лячэбны факультэт.

У пачатку 1990-х гадоў факультэт называўся лячэбна-прафілактычным і праводзіў падрыхтоўку па спецыяльнасці лячэбна-прафілактычная справа. Выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа. З 2000 года выпускнікі атрымлівалі кваліфікацыю ўрача па спецыяльнасці лячэбная справа.

Адукацыя У цяперашні час лячэбны факультэт забяспечвае ажыццяўленне адукацыйнай і навуковай дзейнасці, вучэбна-метадычнай работы ў рамках профілю адукацыі «Ахова здароўя», накірунку адукацыі 79 01 «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне, рэабілітацыя і арганізацыя аховы здароўя», спецыяльнасці 1 — 79 01 01 «Лячэбная справа». Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці 1 — 79 01 01 «Лячэбная справа».

Дэканы Вышэйшым органам кіравання факультэтам з’яўляецца Савет лячэбнага факультэта. Усімі відамі дзейнасці кіруе дэкан. На працягу ўсяго перыяду існавання факультэта дэканамі з’яўляліся:

Рыгор Іосіфавіч Кірылюк (1958—1962) Мікалай Іванавіч Сімарот (1962—1964) Уладзімір Трафімавіч Парамей (1965—1966) Генадзь Аляксеевіч Обухаў (1966—1977) Георг Еўстратавіч Гайдышаў (1977—1987) Іван Пятровіч Пратасевіч (1987—1990) Уладзімір Максімавіч Калтанюк (1990—1997) Вячеслаў Вячаслававіч Губар (1997—2000) Генадзь Рыгоравіч Мармыш (з 2000)

Катэгорыя:1958 год у Гродне Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:Вуліца Максіма Горкага (Гродна)