Вічэ́нца () — горад на паўночным усходзе Італіі, у вобласці Венецыя, адм. цэнтр прав. Вічэнца. Нас. 115 тыс. чал. (2008). Размешчаны ў падножжа Альпаў. Транспартны вузел на чыгунцы Венецыя — Мілан.

Гісторыя Паселішча старажытных венетаў, з 49 да н.э. рымская Вікеція, ці Віцэція (). З 1115 года вольны горад-камуна. У 12-13 стст. арэна суперніцтва гвельфаў і гібелінаў. З 1311 пад уладай веронскіх Скалігераў. З 1404 да канца 18 ст. пад заступніцтвам Венецыянскай рэспублікі. У 1796 годзе акупавана напалеонаўскімі войскамі. У 1806—1848 пад валадарствам Аўстрыі. У 1866 увайшла ў склад Італьянскага каралеўства.

Клімат

Славутасці Захаваліся: руіны , , моста і акведука; (10-12 стст.; мазаікі 4 ст.); гатычныя (12 ст., надбудавана ў 14-15 стст.), цэрквы (1280—1344), (13 ст., перабудавана ў рэнесансным стылі; алтарныя карціны Дж. Беліні і П. Веранезэ; цяпер ) і (заснавана ў 1322, пабудавана ў 1407, пашырана ў 1490), (14 ст., перабудаваны ў 16 ст., фасад — 1467; у адной з капэл — паліпціх Даменіка Венецыяна, 1356); гатычныя і рэнесансныя палацца: Калеоні-Порта (14 ст.), (пач. 15 ст., часткова перабудавана); (1494—1495).

Аблічча Вічэнцы у значынай меры вызначаюць пабудовы А. Паладзіа (яго імем таксама названа цэнтральная артэрыя горада — ): «Базіліка» (1548—1617; у аснове — палацца дэла-Раджонэ сярэдзіны 15 ст.); палацца — (з 1542, не завершана; у аснове — пабудова канца 15 ст.), (з 1550; цяпер Гарадскі музей з археалагічнай калекцыяй і пінакатэкай), (з 1552, не дабудавана), (1566), (1570), (1571), (1590, дабудавана В. Скамоці); лоджыі Вальмарана (1570) і (пачата ў 1571); «Тэатра Алімпіка» (1580—1585, завершаны Скамоці).

У наваколлях Вічэнцы — вілы, пабудаваныя А. Паладзіа: Годзі у Ланеда (1540), Ратонда (будавалася з 1565-66, завершана ў 1580-91 В. Скамоці), П’явенэ ў Ланеда (1553 — каля 1570), Барбара-Вольпі ў Мазеры (1560-70, роспісы П. Веранезэ, скульптурны дэкор А. Віторыі; круглая царква — 1580), Паяна (кан. 1560-х гг.), Кальдонья (1570), Тарньеры (1570; перабудавана ў 19 у.), а таксама віла Вальмарана-ак-нані (17-18 стст.; роспісы Дж. Б. і Джандаменіка Цьепала, 1757). В. і вілы Паладзіа ў вобл. Венецыя ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны.

Эканоміка

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Бенвенута Кампезані Агастына Маркета Антоніа Пігафета

Літаратура Горяинов В. В. Падуя. Виченца. Верона. М., 1978; Vicenza e provincia / A cura di A. Pranovi. Venezia, 1995; Barbieri F., Cevese R. Vicenza: ritratto di una città: guida storico-artistica. Vicenza, 2004.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Венета

Катэгорыя:Камуны правінцыі Вічэнца