Святаслаў Усеваладавіч Лазарэвіч (нар. , в. Мацеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне батанікі і генетыкі. Доктар біялагічных навук (2003), дацэнт (1991).
Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Аграномія», спецыялізацыя «Селекцыя і насенняводства», 1973; аспірантура, спецыяльнасць «Генетыка», 1978), Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (дактарантура, спецыяльнасць «Батаніка», 1999).
Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства (1973—1975, аддзел селекцыі пшаніцы, лабараторыя генетыкі і цыталогіі, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1975—1993 і з 1996 — агранамічны факультэт, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, прафесар), Ecole Nationale Superieure Agronomique de Toulouse (Францыя 1994—1995).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: генетыка і біялогія размнажэння трыцікале; эвалюцыя анатамічнага будовы сцябла злакаў; методыка выкладання батанікі ў сельскагаспадарчай ВНУ. Аўтар 6 вучэбных выданняў і манаграфій.
Асноўныя публікацыі Эволюция анатомического строения стебля пшеницы. — Минск, 1999. Ботаника : учебное пособие. — Минск, 2012.
Крыніцы
Літаратура Изменчивость признаков анатомического строения стебля в полиплоидном ряду рода Triticum L. : диссертация … доктора биологических наук : 03.00.05 : защищена 26.09.2000 : утверждена 12.03.2003 / Лазаревич Святослав Всеволодович. — Горки, 1999. Ботаника : учебник для студентов учреждений высшего образования по агрономическим специальностям / С. В. Лазаревич. — Минск, 2019.
Профессора и доктора наук академии (к 180-летию академии) : библиографический указатель / сост.: А. Н. Карташевич, С. В. Рудашко. — Горки, 2020.
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі