Пётр Маркавіч Аляшкоўскі (; нар. , Масква) — рускі пісьменнік, тэле- і радыёвядучы, журналіст, гісторык, археолаг.

Біяграфія Нарадзіўся 22 верасня 1957 года ў Маскве.

У 1979 годзе скончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава, вучыўся ў завочнай аспірантуры МДУ, але дысертацыю не напісаў.

У 1979—1985 гадах працаваў археолагам ва Усесаюзным аб’яднанні «Саюзрэстаўрацыя», удзельнічаў у работах па рэстаўрацыі помнікаў Рускай Поўначы: Ноўгарада, а таксама Кірыла-Белазерскага, Ферапонтава і Салавецкага манастыроў. Аўтар шэрагу артыкулаў па тэме «Старажытнаруская археалогія».

У 1997 годзе вёў праграму «Назіральнік» на канале «ТВ-Центр». У 2000—2002 гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Книжное обозрение». З 2007 па 2008 год вёў штотыднёвую калонку ў часопісе «Русский репортёр». З 2008 года піша нарысы ў той жа часопіс. Вядзе праграму «Азбука чытання» на радыё «Культура». На Радыё Расіі (Масква) і тэлеканале «Культура» вядзе гутаркі з навукоўцамі ў праграме «Факультэт непатрэбных рэчаў».

Творчасць Друкуецца як празаік з 1989 года (часопіс «Волга»). Творы Аляшкоўскага надрукаваны ў часопісах «Дружба народов», «Юность», «Октябрь», «Столица», «Согласие», «Волга», «Золотой век».

Паводле ацэнак крытыкі, творы П. Аляшкоўскага заўсёды вылучаюцца вострым сюжэтам і арыгінальна асвойваемай літаратурнай традыцый, як у «гатычным» рамане, казцы, гістарычным апавяданні, так і ў рускай рэалістычнай аповесці з яе пільнай увагай да «маленькага чалавека».

Член Саюза пісьменнікаў Масквы з 1993 года.

Творы 1988 — «Як наўгародцы на Югру хадзілі. Апавяданне пра Наўгародцаў, адважных мараплаўцаў XII стагоддзя». 1995 — раман «Арлекін, або Жыццяпіс». 1995 — зборнік «Галасы з хору». 1997 — раман «Уладзімір Чыгрынцаў». 1999 — зборнік «Сёмая валізка». 2002 — аповесць «Чайкі». 2003 — «Рудл і Брудл». 2006 — раман «Рыба. Гісторыя адной міграцыі». 2009 — раман «Інстытут сноў». 2010 — «Ад Масквы…». 2010 — раман «Адваротны бок Месяца». 2011 — зборнік «Жыццяпіс тхара». 2015 — раман «Крэпасць». 2020 — раман «Сакрэцікі».

Бібліяграфія Как новгородцы на Югру ходили: Рассказ о новгородцах, отважных мореплавателях XII в. — М.: Малыш., 1989. Арлекин, или Жизнеописание Василия Тредиаковского: Ист. роман. — М.: Радикс., 1995. Старгород; Голоса из хора: (Сборник). — М.: Изд-во им. Сабашниковых., 1995. Владимир Чигринцев: Роман. — М.: Вагриус., 1997. Седьмой чемоданчик: Повести и рассказы. — М.: Вагриус., 1999. Чайки: Повести. — М.: Текст., 2002. Руда и Будл. — М.: НЛО., 2003.

Узнагароды прэмія «Рускі Букер» (2015) за раман «Крэпасць»Літаратурная прэмія «Рускі Букер» дасталася Пятру Аляшкоўскаму.

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Масквы