Леў Паўлавіч Ро́занаў (;  — ) — урач, вучоны ў галіне фізіялогіі, доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1923).

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве ў сям’і ўрача. У 1916 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Смаленску. Прайшоў стажыроўку па фізіялогіі ў лабараторыі акадэміка І. П. Паўлава. З 1922 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе будучы ў званні дацэнта стварыў і ўзначаліў кафедру нармальнай фізіялогіі, на аснове якой у 1930 годзе быў створаны Мінскі медыцынскі інстытутРозанов Лев Павлович (13(25).04.1888-01.12.1959) // Сайт БДМУ. Адначасова ў 1927—1937 гадах працаваў у Інстытуце беларускай культуры (з 1929 года — Акадэмія навук БССР). У 1927 годзе праходзіў стажыроўку у лабараторыі прафесара Э. Абдэргальдэна ў Гаазе.

З 1935 года Л. П. Розанаў у Ленінградзе. Працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, Іванаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, Інстытуце фізічнай культуры і спорту імя П. Ф. Лесгафта, Інстытуце фізіятэрапіі і курарталогіі.

Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па пытаннях фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўмоўных рэфлексах. Упершыню ў Беларусі выкарыстаў электрамагнітную методыку вызначэння pH у біялагічных вадкасцях. Аўтар першага падручніка па фізіялогіі на беларускай мове.

Прымаў удзел у шэрагу з’ездаў і канферэнцый па фізіялогіі, у тым ліку XIII Міжнароднага фізіялагічнага кангрэса (1928, Бостан). У 1932 годзе арганізаваў у Мінску гарадскую канферэнцыю фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў з удзелам выбітных вучоных СССР.

Сярод апублікаваных прац: Кароткі курс фізіялогіі чалавека для студэнтаў ВНУ, прыродазнаўцаў і дактароў — першы падручнік па фізіялогіі для вышэйшай школы на беларускай мове Руководство по анатомии и физиологии человека, для студентов педагогических факультетов и рабфаков, 1923; Об условных рефлексах, 1924; Пособие по определению pH, 1929.

Літаратура

Николаева Е. И., Шишко Е. И. Научная и педагогическая деятельность профессора Л. П. Розанова: (К 75-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 1963. — № 4. — С. 73—74.

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях — Розанаў Леў Паўлавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Розанов Лев Павлович (13(25).04.1888-01.12.1959) // Сайт БДМУ Становление и развитие научных исследований на кафедре физиологии человека и животных Белорусского государственного университета. К 90-летию со дня основания // Вестник Союза физиологических обществ стран СНГ, 2012, том 2, № 1 Николаева Е. И. Пионер физиологических исследований в Белоруссии Л. П. РОЗАНОВ (очерк научно-педагогической деятельности) // Сайт біялагічнага факультэта БДУ

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры Катэгорыя:Аўтары падручнікаў