Андрэй Германавіч Волас (; нар. , Сталінабад) — рускі пісьменнік, перакладчык і паэт, геафізік.
Біяграфія Нарадзіўся 4 жніўня 1955 года ў Сталінабадзе (цяпер — Душанбэ) ў сям’і кандыдата геолага-мінералагічных навук Германа Сцяпанавіча Воласа. У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інстытут нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна па спецыяльнасці «Геафізіка». Вярнуўся ў Душанбэ, дзе займаўся перакладамі таджыкскай паэзіі. У 1979 годзе дэбютаваў уласнымі вершамі ў часопісе «Памир». Першая кніга, паэтычны зборнік «Старая Шаша», выйшла ў 1988 годзе. З канца 1980-х гадоў пачаў пісаць прозу. Член Саюза пісьменнікаў Масквы. Жыве ў Маскве.
Яго першы раман «Хурамабад» у 2000 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Расіі, Антыбукер, расійска-італьянскую ўзнагароду «Масква — Пенэ», а таксама прэміі часопісаў «Знамя» і «Новый мир»Огрызко В. В. Кто сегодня делает литературу в России. Выпуск 1. Современные русские писатели. — Москва: Литературная Россия, 2006. — С. 87-89. — ISBN 5-7809-0049-9..
Творы
Раманы «Хурамабад», 2000 «Нерухомасць», 2001 «Маскаўская Мека», 2003 «Аніматар», 2005 «Пераможац», 2008 «Вяртанне ў Панджруд», 2013
Зборнікі апавяданняў Каманда 22/19, 1989 Mymoon, 2005 Таджыкскія гульні, 2005
Па-за жанрамі Алфавіта. Кніга адпаведнасцяў, 2007
Узнагароды прэміі часопісаў «Крестьянка», «Знамя» (1996), «Новый мир» (2001), міжнародная літаратурная прэмія «Масква — Пенэ» (1998), Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (2000) за раман «Хурамабад», прэміі «Рускі Букер» (2013) і Студэнцкі Букер (2013) за раман «Вяртанне ў Панджруд».
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Масквы