О́лдржых Гу́ер (; , Пацэржыцэ-у-Турнава — , Прага) — чэшскі мовазнавец.
Біяграфія Пасля сканчэння пржыбрамскай гімназіі вучыўся на філасофскім факультэце Пражскага ўніверсітэта, па профілі індаеўрапейскага мовазнаўства. У 1905 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па профілі санскрыту, Авесты і літаратуры на санскрыце пад кіраўніцтвам праф. Ё. Зубатага. Пасля кароткай працы ў гімназіях Часлава і Прага-Вінаградскай перайшоў у Карлаў універсітэт на пасаду дацэнта (1911), экстраардынарнага (1919), ардынарнага (1924) прафесара, стаў пераемнікам праф. Ё. Зубатага. Член Чэшскага каралеўскага навуковага таварыства, Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1924), ганаровы член Лонданскага філалагічнага таварыства.
Навуковая дзейнасць Даследаваў славянскае мовазнаўства і гісторыю чэшскай мовы дапісьмовага перыяду: «Славянскае іменнае скланенне» (1910), «Развіццё чэхаславацкай мовы» (1934). У працы «Уводзіны ў гісторыю чэшскай мовы» (3-е выд., 1946) разглядаў праблемы адносін славянскіх моў да балцкіх, працэс вылучэння праславянскай мовы з індаеўрапейскай, асноўныя рысы фанетыкі, граматыкі і слоўнікавага складу агульнаіндаеўрапейскай мовы. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэдактараў часопіса «Slavia» («Славія»).
На высновы праф. Гуера пра асобнае паходжанне беларускай мовы непасрэдна ад протаславянскай мовы спасылаўся Ян Станкевіч.
Творы «D.-č./sb.»: Des recherches tchèques sur la linguistique comparée ainsi que sur la philologie hindoue et orientale, in: Revue des travaux scientifiques tchécoslovaques, Section Ière, Praha 1919: 115—122.
Крыніцы
Літаратура Гуер Олдржых. Soupis prací Oldřicha Hujera k jeho šedesátinám v listopadu 1940, Praha 1940, 43 s.
Спасылкі
[mk?]. Hujer // KDO BYL KDO. Čeští a slovenští orientalisté, afrikanisté a iberoamerikanisté. — .
Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі Катэгорыя:Славісты Чэхіі Катэгорыя:Багемісты Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Масарыкава ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Ліберац