Вольга Аляксандраўна Слаўнікава (; , Свярдлоўск) — руская пісьменніца.
Біяграфія Нарадзілася 23 кастрычніка 1957 года ў Свярдлоўску ў сям’і інжынераў-абароншчыкаў. У дзяцінстве мела добрыя здольнасці да матэматыцы, перамагала на алімпіядах краявога і рэспубліканскага ўзроўню, але пад уплывам настаўніцы рускай мовы і літаратуры, якая загадвала школьным гуртком аматараў мастацкага слова, у 1976 годзе паступіла на факультэт журналістыкі Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыла ў 1981 годзе.
Пасля ўніверсітэта некаторы час працавала ў кнігавыдавецкай сферы, у рэдакцыі часопіса «Урал», затым і сама стала пісаць, па ўласных словах, «ад таго, што заняцца больш было няма чым, а вольнага часу заставалася прорва».
З 2003 года жыве з мужам ў Маскве, мае траіх дзяцей і дваіх унукаў.
Творчасць Публікацыі пачатковага перыяду творчасці ў часопісе «Урал» і ў малатыражных зборніках маладых аўтараў, якія сама Слаўнікава з’едліва назвала «брацкімі магіламі».
Два творы В. Слаўнікавай трапілі ў спісы фіналістаў прэміі «Вялікая кніга»: ў 2008 годзе — «Каханне ў сёмым вагоне»«Список финалистов» Национальной литературной премии «Большая книга» cезона 2008—2009 годов , у 2018 годзе — «Скачок у даўжыню»В Москве объявлены финалисты литературной премии «Большая книга».
Крытыка У ліпені 2020 года брытанская газета The Guardian ўключыла раман Слаўнікавай «2017» у свой спіс «дзесяці лепшых раманаў, дзеянне ў якіх адбываецца ў Расіі»10 of the best novels set in Russia — that will take you there.
Творы Першакурсніца (1988), Страказа, павялічаная да памераў сабакі (1997), Адзін у люстэрку (1999), Бессмяротны (2001), 2017 (2006), Каханне ў сёмым вагоне (2008), Лёгкая галава (2010), Скачок у даўжыню (2018).
Узнагароды прэмія часопіса «Новый мир» (1999), прэмія «Рускі Букер» (2006) за раман «2017», прэмія Горкага (2012).
Спасылкі Почему книги Ольги Славниковой называют достоверной фантастикой?
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя