Жорж Экгаўт (; , Антверпен, Бельгія — , Скарбек, Бельгія) — бельгійскі франкамоўны пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык і крытык. Сябра Каралеўскай акадэміі французскай літаратуры і мовы Бельгіі (1920—1927). Прадстаўнік літаратурнага рэалізму і франкамоўнага натуралізму. Анархіст і гомасексуал, аўтар рамана «Эскаль-Вігор», аднаго з першых у Еўропе і першага франкамоўнага рамана на тэму гомасексуальнасці.
Біяграфія Паходзіў з заможнай сям’і. Рана згубіў бацькоў. Навучаўся ў пансіянаце ў Швейцарыі. Вярнуўся ў Бельгію, працаваў журналістам, карэктарам, літаратурным рэдактарам La Jeune Belgique. У 1895 годзе разам з Эмілем Верхарнам заснаваў літаратурны радыкальны часопіс Le Coq Rouge (Чырвоны певень).
Творчасць Фламандзец па паходжанні, як і іншыя вядомыя бельгійскія пісьменнікі (Марыс Метэрлінк, Жорж Радэнбах), Экгаўт выбраў французскую мову з-за яе прэстыжу. Але пісьменнік не цураўся свайго фламандства, валодаў нідэрландскай мовай Фламандыі і часта, пад псеўданімам, пісаў раманы і іншыя тэксты на ёй.
Аўтар шматлікіх натуралістычных і дэкадэнцкіх вершаў, фантастычных казак і навел, раманаў і эсэ. Жорж Экгаўт пэўны час у СССР меў славу «бельгійскага Горкага». А ў самой Бельгіі яго часта называлі «бельгійскім Мапасанам».
Так, у 1899 годзе ён апублікаваў раман-утопію «Эскаль-Вігор» («Escal-Vigor»), першы еўрапейскі раман, у якім адкрыта апісваецца гомасексуальнае каханне. Эскаль-Вігор — фантазійная назва адначасова мясцовасці, выспы, замка, дзе адбываюцца падзеі рамана. Эскаль-Вігор — гэта своеасаблівы закуток-парадыз, месца для ўцёкаў. Ж. Экгаўт стаў першым пісьменнікам-змагаром і актывістам гомасексуальнай справы больш за сто гадоў таму. Кніга выклікала скандал і судовае разбіральніцтва. Дзякуючы ўмяшанню вядомых французскіх пісьменнікаў (у тым ліку Э. Заля) Жорж Экгаўт быў апраўданы.
Пісьменнік працягваў гомасексуальную тэму ў літаратуры і грамадстве: ён пісаў іншыя эстэцкія, смелыя і гомаэратычныя зборнікі навел і апавяданняў: зборнік навел «Злавесны цыкл» («Le Cycle patibulaire», 1892), «Мае спавяданні» («Mes communions», 1895), раман «Іншае бачанне» («L’autre vue», 1904), «Аксамітавыя злодзеі» («Voyous de Velours», 1904—1926). Некаторыя тэксты з’явіліся ў адным зборніку пасля смерці пісьменніка зусім нядаўна, напрыклад, гомаэратычныя навелы «Кадрыль улана» («Le Quadrille du lancier», 2015).
Па-беларуску даступная навела Ж. Экгаўта «Татуіроўка» (Le tatouage)Жорж Экгаўт. Татуіроўка.
Цытаты «Не, прырода не асуджае, ані адвяргае тое, што нас дабраслаўяе. Гэта хутчэй біблейныя рэлігіі хочуць, каб зямля нараджала нас на цноту і пакуты. Хлусня!»G. Eekhoud. Escal-Vigor
Бібліяграфія Myrtes et cyprès, poèmes, Paris, Jouaust, 1877. La Danse macabre du pont de Lucerne, conte fantastique, 1878. Les Pittoresques, poèmes, Paris/Bruxelles, Librairie des Bibliophiles/Librairie Muquardt, 1879. Kees Doorik, roman, Bruxelles, Hochsteyn, 1883. Kermesses, contes, Bruxelles, Henry Kistemaeckers, 1885. Les Milices de Saint-François, roman, Bruxelles, Veuve Monnom, 1886. Les Nouvelles Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Veuve Monnom, 1887. La Nouvelle Carthage, roman, Bruxelles, Kistemaeckers, 1888, Espace Nord, 2015. Les Fusillés de Malines, roman, Bruxelles, Lacomblez, 1891. Le Cycle patibulaire, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1892. Mes communions, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1895. Escal-Vigor, roman, Paris, Mercure de France, 1899. L’autre vue, roman, Paris, Mercure de France, 1904. Voyous de Velours, 1904—1926. Les Libertins d’Anvers. Légende et histoire des loïstes, récit, Paris, Mercure de France, 1912, 2009. La danse macabre du Pont de Lucerne, 1920. Dernières Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Ed. de la Soupente, 1920. Le Terroir Incarné, roman, Bruxelles, La Renaissance d’Occident, 1922. Magrice en Flandre ou Le buisson des mendiants, roman, Bruxelles, Les Cinquante, 1927. Voyous de velours ou L’autre vue, roman, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1926 ; Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp [archive], 2015. Proses plastiques, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1929. Le Quadrille du lancier, Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp [archive], 2015.
Беларускія пераклады Апошні ўраніст Татуіроўка
Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Бельгіі Катэгорыя:Пісьменнікі Бельгіі Катэгорыя:Драматургі Бельгіі Катэгорыя:Сябры Каралеўскай акадэміі французскай літаратуры і мовы Бельгіі Катэгорыя:ЛГБТ у Бельгіі