Клі́маўка (, ) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыбыткаўскага сельсавета.
Транспартная сетка Праз вёску праходзіць аўтамабільная дарога Н4093 Калініна — Церахоўка. На заходнім ускрайку вёскі — чыгуначная станцыя Каравышань.
Гісторыя За 400 м на ўсход ад вёскі, на рацэ Вуць знаходзіцца гарадзішча (памерам 30×20 м).
Назва, напэўна, паходзіць ад першага пасяленца.
У 19 ст. пабудаваны невялікі шклозавод.
У 1926—1954 гадах цэнтр Клімаўскага сельсавета.
Дынаміка насельніцтва
1909 год — у вёсцы 20 жыхароў, побач аднайменны фальварак 1926 год — 137 жыхароў, 30 двароў 1959 год — 186 жыхара 2004 год — 876 жыхароў 2009 год — 872 жыхары Вядомыя асобы Уладзімір Нічыпаравіч Сідарцоў (1935—2025) — беларускі гісторык. Алег Уладзіміравіч Чысцік (1940—2014) — беларускі аграглебазнавец, аграхімік.
Спасылкі
Катэгорыя:Прыбыткаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гомельскага раёна