Пётр Сцяпанавіч Лопух (нар. , в. Мерчыцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі географ, гідролаг. Доктар геаграфічных навук (2003), прафесар (2010).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1972), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (аспірантура, 1980).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (геаграфічны факультэт, кафедра агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, з 2003 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: колькасная і якасная ацэнка водных рэсурсаў; пытанні эвалюцыі водных экасістэм; адаптацыя гаспадаркі да ўмоў зменлівасці клімату; методыка выкладання геаграфіі ў сярэдняй школе.
Літаратура Гідралогія сушы : курс лекцый / П. С. Лопух . — Мінск, 2009. Закономерности развития природы водоемов замедленного водообмена, их использование и охрана / П. С. Лопух. — Минск, 2000. Формирование малых водохранилищ гидроэлектростанций / В. М. Широков, П. С. Лопух. — Москва, 1986. Лопух Пётр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 421. Лопух Петр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 544. Лопух Петр Степанович // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 75—76.