Курманбек Саліевіч Бакіеў (; , Масадан, Джалал-Абадская вобласць, Кіргізская ССР) — кіргізскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, лідар палітычнага блока «Народны рух Кыргызстана» (з 2004), прэм’ер-міністр Кіргізіі (2000—2002 і 2005), прэзідэнт Кыргызстана (з 2005 па 2010 год).
19 красавіка 2010 адхілены ад улады прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў разам з сям’ёй прыбыў у Мінск па асабістым запрашэнні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
8 мая 2010 К. Бакіеў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, як саўдзельнік ў масавых забойствах. У 2012 Ваенны суд Кыргызстана прызнаў Курманбека Бакіева вінаватым у здзяйсненні злачынстваў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі ў сукупнасці з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Гл. таксама Цюльпанавая рэвалюцыя Рэвалюцыя ў Кыргызстане, 2010
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прэзідэнты Кыргызстана Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Кыргызстана Катэгорыя:Дэпутаты Жагорку Кенеша Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Зрынутыя прэзідэнты Катэгорыя:Імігравалі ў Беларусь з Кыргызстана Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)