«Тоні Эрдман» () — мастацкі фільм 2016 года рэжысёркі Марэн Адэ. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Петэр Сіманішэк і Сандра Хюлер.

Сюжэт Дабрадушны Уінфрэд, самотны настаўнік музыкі, сумуе па сваёй дачцэ Інэс, сапраўднай бізнес-вумэн, якая з’ехала ў доўгую камандзіроўку ў Румынію. Пасля адной кароткай сустрэчы Уінфрэд пачынае сур’ёзна непакоіцца, ці шчаслівая яго дачка і ці радасна ёй жывецца. Ён вырашае наведаць яе яшчэ раз, толькі не ў сваім абліччы. Ён хоча прыўнесці ў яе жыццё крыху гумару, для чаго, надзеўшы дурны парык і ўставіўшы бутафорскія зубы, мужчына пераўвасабляецца ў Тоні Эрдмана. У сваім новым вобразе Уінфрэд пераследуе вельмі сур’ёзную Інэс на сустрэчах з дзелавымі партнёрамі і ледзь не руйнуе яе кар’еру…

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 58 кінаўзнагародамі і яшчэ 84 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2016 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2016 года Катэгорыя:Камедыйна-драматычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Германіі 2016 года Катэгорыя:Фільмы Аўстрыі 2016 года Катэгорыя:Фільмы Румыніі 2016 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2016 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Аўстрыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Румыніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Кінакамедыі Германіі Катэгорыя:Кінакамедыі Аўстрыі Катэгорыя:Кінакамедыі Румыніі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы на нямецкай мове Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на румынскай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм