Гміна Нягневічы () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Нягневічы (406 жых. у 1921 годзе)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

У міжваенны перыяд гміна Нягневічы ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923.

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Катэгорыя:Гміны Навагрудскага павета