Аляксей Васільевіч Данільчанка (, г. Саснагорск, Рэспубліка Комі) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар (2007).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Палітычная эканомія», 1981; аспірантура, 1984), Нацыянальны інстытут адукацыі (Мінск, дактарантура, 1997).
Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1984), Міністэрстве народнай адукацыі БССР (з 1989), Нацыянальным інстытуце адукацыі (з 1991), Беларускай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры (1999—2001, прарэктар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2001, факультэт міжнародных адносін, кафедра міжнародных эканамічных адносін, прафесар).
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: стратэгіі інтэрнацыяналізацыі эканомікі і прадпрыемства; транснацыяналізацыя бізнесу; міжнародны менеджмент; прафесійная эканамічная адукацыя.
Бібліяграфія Стимулирование экспорта и экспортные барьеры: теоретические и практические аспекты / Л. М. Петровская, А. В. Данильченко. — Минск, 2007. Теории интернационализации предпринимательства: становление и развитие / А. В. Данильченко. — Минск, 1997. Транснационализация промышленного и банковского капитала / А. В. Данильченко, Д. С. Калинин, О. Г. Ковшевич. — Минск, 2007.
Літаратура Данільчанка Аляксей Васiл[ь!]евiч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 377. Данильченко Алексей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 303.
Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дэканы БНТУ Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Выпускнікі аддзялення палітэканоміі БДУ