Наталля Паўлаўна Жукава (нар. ) — беларуская дзяржаўная дзяячка. Намеснік Міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь (2016—2020).
Біяграфія Нарадзілася 12 снежня 1960 года. У 1984 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і трапіла ў санітарную службу. Працавала ў галіне санітарных, фітасанітарных, ветэрынарных мер і абароны правоў спажыўцоў на розных пасадах у органах Беларусі.
З 2013 па 2016 гады працавала галоўным дзяржаўным санітарным урачом г. Мінска — галоўным урачом Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогііДырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер ЕЭК прызначана Наталля Жукава.
З 2016 года займала пасаду намесніка Міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь. Курыравала ўвесь комплекс санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу ў Беларусі.
1 кастрычніка 2020 года прызначана дырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Замужам, мае дачку КацярынуГлавный санитарный врач Минска: «Бездельников не жалую!» .
Узнагароды дзве ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2014 года № 859 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», 2019).
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Санітарныя ўрачы Катэгорыя:Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Мінска Катэгорыя:Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі