Гміна Мацвеевічы (, таксама ) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1926 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Мацвеевічах.
У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Мацвеевічы перададзена частка тэрыторыі скасаванай гміны Чарнякава, пасля чаго гміна была перайменавана ў гміну Міжлессе (у склад якой адначасова ўключана частка тэрыторыі гміны Равяцічы).
Катэгорыя:Гміны Пружанскага павета Катэгорыя:Зніклі ў 1926 годзе