Гміна Сталовічы () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Сталовічы (678 жых. у 1921 годзе)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета. 1 жніўня 1919 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Баранавіцкага павета пад Грамадзянскім упраўленнем Усходніх зямельDz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 19, poz. 172. 19 лютага 1921 года гміна разам з Баранавіцкім паветам уключана ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923.
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Катэгорыя:Гміны Навагрудскага павета Катэгорыя:Гміны Баранавіцкага павета