Партрэт аўтарства саксонскага мастака . Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Апісанне
На гэтым партрэце Канстанцыя прадстаўлена ў сукенцы-Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Яе сіняя сукенка па французскай модзе апранута на жорсткі гарсэт з вострым мысам спераду (шніпам). Дэкальтэ авальнай формы і аздоблена стужкай карункаў () і нашытымі каралямі з жэмчугу і каштоўных камянёў. Прышпіленыя да станіка ніжэй пляча сукенкі рукавы складаюцца з каскада карункавых фальбонак, перахопленых у некалькіх месцах такімі ж каралямі.
Спадніца сукенкі ўздзета на рагоўку, аб чым сведчаць складкі чырвонай мантыі на , якая накінута на плечы і прышпілена справа брошкай з каштоўных камянёў.
Прыпудраныя валасы зачасаны назад і з бакоў галавы завіты накшталт мужчынскага парыка, а ззаду спускаюцца двума туга завітымі локанамі. Такая прычоска называлася «малая пудраная»Рококо (1715 - 1789 гг.) і была пашырана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя ў Францыі і іншых еўрапейскіх краінах.
Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны 1757 года