Партрэт аўтарства ананімнага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Апісанне

На гэтым партрэце Тэафілія апранута па французска-нямецкай модзеБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. На ёй ружова-чырвоная разразная верхняя сукенка з аксаміту, падбітая і аздобленая па берагах . Шчыльна зашнураваны станік з вострым шніпам у месцы злучэння са спадніцай аздоблены пазалочаным паяском з каштоўнымі камянямі. З-пад верхніх рукавоў сукенкі выступаюць празрыстыя манжэты рукавоў кашулі, упрыгожаныя далікатнай белай вышыўкай. Да правага пляча залатым ланцугом з устаўкамі каштоўных камянёў і залатой брошкай з камянямі прышпілена мантыя на . Ніжняя вузкая спадніца надзета на падбітыя набедраныя валікі. Яна ўпрыгожана багатай вышыўкай і фальбонай з залатых махроў.

Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Вішнявецкія Катэгорыя:Карціны 1750 года