Кайса Маргарэта Бергквіст (; нар. 12 кастрычніка 1976, Солентуна (камуна), Стакгольм, Швецыя) — шведская чэмпіёнка свету і Еўропы па скачках у вышыню, лаўрэатка Нацыянальнай спартыўнай узнагароды, медаля «Брагдгулд». Пасол добрай волі ЮНІСЕФ.
Рэкорды Уладальніца сусветнага рэкорду сярод жанчын па скачках у вышыню ў памяшканні — 208 смХарактарыстыка Кайсы Бергквіст на сайце IAAF. Гэты вынік уваходзіць у чацвёрку лепшых скачкоў у вышыню ў гісторыі. Акрамя Кайсы адзнаку 208 см на афіцыйных спаборніцтвах пераадольвалі толькі Стэфка Кастадзінава (якая таксама ўстанавіла сусветны рэкорд 209 см) і Бланка Улашыч. Аднак апошнія дзве спартсменкі дасягнулі гэтых вынікаў на адкрытым стадыёне.
Рост Кайсы — 175 см, вага — 59 кг . Пры такім невысокім для спартсменкі росце яе вынікі асабліва дзіўныя. Для параўнання: рост Стэфкі Кастадзінавай — 180 см, Бланкі Улашыч — 193 см. Кайса валодае нефармальным рэкордам рознасці скачка ў вышыню і росту, які складае 33 см.
Медалі Алімпійскія гульніКайса Бергквіст на старонцы Міжнароднага алімпійскага камітэта Летнія Алімпійскія гульні 2000 — Бронза Чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы Эдмантан (2001) — Бронза Парыж (2003) — Бронза Хельсінкі (2005) — Золата Чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні Лісабон (2001) — Золата Бірмінгем (2003) — Золата Чэмпіянаты Еўропы Мюнхен (2002) — Золата Гётэбарг (2006) — Бронза Чэмпіянаты Еўропы ў памяшканні Гент (2000) — Золата Вена (2002) — Срэбра Дзяржаўныя ўзнагароды Медаль Яго Вялікасці Караля (Швецыя)
Катэгорыя:Жанчыны Швецыі Катэгорыя:Спартсмены Швецыі