Уладзімір Феліксавіч Багінскі (нар. , г. Масква) — беларускі вучоны ў галіне лесазнаўства. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (2005).

Біяграфія Скончыў СШ № 2 г. Хойнікі, потым Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1968 года ў Беларускім НДІ лясной гаспадаркі (аспірант, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, загадчык лабараторыі, з 1989 па 1991 г. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце).

З 1992 года па 2006 года ў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2006 года загадчык лабараторыі інстытута. З 2007 года прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.СкарыныБАГІНСКІ Уладзімір Феліксавіч.

Сям’я

дачка Вольга Уладзіміраўна Лапіцкая (нар. 1974) — эканаміст, кандыдат эканамічных навук

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны выяўленню заканамернасцей узаемаадносін драўняных раслін і навакольнага асяроддзя, унутранай будове, структуры і дынаміцы чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў. Змадэляваў аптымальныя параметры чыстых і змешаных лясных фітацэнозаў, заканамернасці іх зрэджвання, уплыў на рост і прадуктыўнасць лясных насаджэнняў кліматычных, глебавых і антрапагенных фактараў. Распрацаваў тыпізацыю структуры антрапагенных дрэвастояў, вызначыў шляхі павышэння іх прадуктыўнасці і ўсталяваў аптымальныя параметры арганізацыі гаспадаркі ў іх. Прапанаваў метады лесаўпарадкавання і вядзення гаспадаркі ў лясах, забруджаных радыёнуклідамі. Распрацаваў новую класіфікацыю лясоў, якая дазваляе аптымізаваць сыравінныя рэсурсы і экалагічныя карыснасці лесу. Укараніў у лесагаспадарчую вытворчасць Беларусі сістэму нарматываў для таксацыі лесу, лесаўпарадкавальнага праектавання і прагнозных разлікаў: аптымальныя ўзросты высечкі лесу, сістэму ацэнкі комплексу лясных рэсурсаў і карыснасцяў лесу, товарызацыі пры лесаўпарадкаванні.

Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій, кніг і вучэбных дапаможнікаў.

Бібліяграфія Повышение продуктивности лесов. Мн.: Ураджай, 1984. Лесопользование в Беларуси: история современного состояния, прошлое и перспективы. Мн.: Белорусская наука,1996 (совм. с Есимчиком Л. Д.). Основы организации и ведения лесного хозяйства в условиях радиоактивного загрязнения // Лес. Человек. Чернобыль. Основы радиоэкологического лесоводства. Гомель: ИЛ НАН Беларуси, 2005. С.343-383. Комплексная продуктивность земель лесного фонда. Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2007 (в соавт.).

Узнагароды Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1997).

Літаратура

Багінскі Уладзімір Феліксавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18. — Мінск, 1996. — Т. 2. — С. 207. Багинский Владимир Феликсович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 170. Багинский Владимир Феликсович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016. — С. 297—298. Багинский Владимир Феликсович // Национальная академия наук Беларуси : энцкилопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 54—55. Ветеран лесной науки // Белорусская лесная газета. — 2013. — 31 января (№ 5). — С. 6. Владимиру Феликсовичу Багинскому — 70 лет / Ковалевич А. И., Усеня В. В., Бордок И. В. // Проблемы лесоведения и лесоводства. — Гомель, 2008. — Вып. 68. — С. 706—709. Жизнь и судьба Владимира Багинского / Алина Клыга // Гомельская праўда. — 2008. — 21 лютага. — С. 8. По лесным тропам — к науке : [к 75-летию В. Ф. Багинского] // Веды. — 2013. — 4 лютага (№ 6). — С. 3. Служение лесу — дело всей жизни : В. Ф. Багинскому — 60 лет / Ипатьев В. А. [и др.] // Проблемы лесоведения и лесоводства. — Гомель, 1998. — Вып. 49. — С. 284—286. Лапицкая Ольга Владимировна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 186.

Спасылкі Уладзімір Феліксавіч Багінскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Вучоныя Беларусі