Фрыда Сафія Халгрэн (; нар. , ) — шведская актрыса, якая атрымала сусветную вядомасць дзякуючы фільму «Як на нябёсах».
Пасля атрымання дыплома Фрыда паступіла ў тэатральны ўніверсітэт у Мальмё. У гарадскім тэатры Гётэбарга яна праходзіла практычны курс. Пасля гэтага Фрыда атрымала некалькі тэатральных роляў у Гётэбаргу, Стакгольме і Упсале. Атрымала міжнародную вядомасць дзякуючы вядучай ролі Лены ў намінаваным на прэмію «Оскар» фільме Кея Полака «Як на нябёсах». Знялася ў шведскім фільме «Агент Гамільтан: але не ў тым, што тычыцца тваёй дачкі» ў 2012 годзе. З 2013 года яна здымаецца ў шведскім драматычным серыяле «Fröken Frimans krig».
Катэгорыя:Актрысы Швецыі Катэгорыя:Кінаактрысы