Ванда Лявіцкая, у шлюбе Лёсік (, , цяпер Маладзечанскі раён — , пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расія) — беларуская пісьменніца, педагог.
Біяграфія Ванда Лявіцкая -- адзіная дачка пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшага пачатковага вучылішча ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзаменаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнанне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 года ў Мінску, працавала ў «Беларускай кнігарні» і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамендавала А. Пашкевіч (Цётка). Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкай палітыка, вучонага і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў «Нашай Ніве», газетах «Беларусь» і «Вольная Беларусь». Калі ў 1930-я гады Лёсіка арыштавалі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», як толькі стала магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 года дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.
Крыніцы
Літаратура
Трус М. Эпісталярны канвалют: Ядвігін Ш. у сямейна-творчым інтэр’еры // Маладосць. ‒ 2024. ‒ № 3. ‒ С. 79‒88. Трус М. Знічкі [Люцыя Лявіцкая і Ванда Лёсік — жонка і дачка пісьменніка Ядвігіна Ш. (1869—1922)] // Літаратура і мастацтва. ‒ 14.06.2024. — № 22 (5283). — С. 10.
Спасылкі Імёны Свабоды: Ванда Лявіцкая ЛЯВІЦКАЯ (па мужу Лёсік) Ванда Антонаўна
Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову