«Вясна, лета, восень, зіма… і зноў вясна» () — мастацкі фільм 2003 года рэжысёра Кім Кі Дука.
Сюжэт Нікому не дадзена парушыць змену часоў года, калі спачатку ўсё нараджаецца, затым расце, а потым згасае. Ход жыцця непадуладны нават двум манахам, якія жывуць у плывучай хаціне на возеры, акружаным гарамі. Па меры наступу пары года іх душы напаўняюцца энергіяй, што вядзе як да пачуцця адухоўленасці, так і да трагедыі. Што яшчэ важна, яны не могуць вырвацца з кола жыцця, жаданняў, пакут і запалу, да якіх схільныя ўсе мы.
Пад строгім поглядам Старога Манаха Малады Манах спазнае страту нявіннасці, калі гульня становіцца жорсткай, спазнае каханне, калі ў іх замкнёным свеце з'яўляецца жанчына, спазнае злачынную ўладу зайздрасці і апантанасці, цану адкуплення, прасвятленне досведам. І хоць адзін час года немінуча змяняе іншы, іх хаціна, падобна да калыскі духу, знаходзіцца паміж цяперашнім часам і будучыняй…
Крытыка Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў».
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 15 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2003 года Катэгорыя:Фільмы Паўднёвай Карэі 2003 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2003 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы на карэйскай мове Катэгорыя:Фільмы Кім Кі Дука Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)