Валянцін Мікалаевіч Руса́к ( — ) — беларускі вучоны, матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1989).

Біяграфія Нарадзіўся 10 жніўня 1936 года ў вёсцы Затур’я (цяпер — Нясвіжскі раён Мінскай вобласці).

У 1959 годзе з адзнакай скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Матэматыка», а пазней скончыў аспірантуру пры кафедры вылічальнай матэматыкіВалентин Николаевич РУСАК // Вестник БГУ. Сер. 1. 2016. № 3 . З 1962 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, выкладаў на кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі фізічнага факультэта. З 1976 па 2002 год займаў пасаду загадчыка гэтай кафедры, з 2002 года — прафесарРусак Валентин Николаевич // Сайт БДУ.

Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР, доктарскую — у 1988 годзе ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Украінскай ССР.

Памёр 27 жніўня 2022 года. Пахаваны ў Мінску на Заходніх могілках.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 180 навуковых прац па матэматычным аналізе, вылічальнай матэматыцы, матэматычнай фізіцы і інш. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Пад навуковым кіраўніцтвам В. М. Русака падрыхтаваны і абаронены 9 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі.

Узнагароды Знак «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР (1982). Медаль «Ветэран працы» (1996). Знак «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002). Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2011).

Літаратура

Спасылкі Русак Валентин Николаевич // Сайт БДУ Валентин Николаевич РУСАК // Вестник БГУ. Сер. 1. 2016. № 3

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска