Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка (нар. , г. Талас, Кыргызстан) — беларускі вучоны ў галіне папуляцыйнай і эвалюцыйнай генетыкі, генетыкі лясных культур. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1991), прафесар (1993).
Біяграфія Скончыў Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). У 1982—1985 гадах выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986—2000 гадах старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, лабараторыі Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2002 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.СкарыныГАНЧАРЭНКА Рыгор Рыгоравіч.
Узнагароды Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), Медаль «За працоўныя заслугі» (8 студзеня 2020). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2026)Дзяржаўных узнагарод удастоены 32 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы ў галіне генетыкі лясных драўняных культур, генетыкі прыродных папуляцый жывёл і раслін, эвалюцыйнай і радыяцыйнай генетыкі, карціравання геному. Пад яго кіраўніцтвам выкананы комплексныя даследаванні, накіраваныя на захаванне, рацыянальнае выкарыстанне і ўзнаўленне генетычных рэсурсаў найважнейшых лесаўтваральных відаў Беларусі і сумежных дзяржаў. Вырашыў шэраг фундаментальных праблем, якія тычацца сістэматыкі і эвалюцыі хвойных раслін і шэрагу вышэйшых насякомых, якія ўваходзяць у палеарктычныя лясныя цэнозы. Пабудаваў генетычныя карты для соснаў і елак Усходняй Еўропы. На аснове распрацаванай тэст-сістэмы правёў ацэнку ступені пашкоджання спадчыннага матэрыялу ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 2 вынаходстваў.
Бібліяграфія Популяционная и эволюционная генетика сосен Восточной Европы и Сибири. — Мн., 1997 (совм. с А. Е. Силиным). Геносистематика и эволюционная филогения лесообразующих хвойных Палеарктики. Мн., 1999. Популяцинно-генетические ресурсы пихты белой в беларуси. — Гомель, 2000 (разам з Б. П. Савіцкім) Основы генетической инженерии. — Мн.: Вышэйшая школа, 2005. Основы биотехнологии. — Гомель: ГГУ, 2008 (у сааўтарстве).
Спасылкі Рыгор Рыгоравіч Ганчарэнка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі