Перапіс насельніцтва Славакіі 1940 года — першы перапіс у незалежнай Славакіі. Праходзіў уночы 14-15 снежня.

Вынікі перапісу Вынікі перапісу 1940 г. адносяцца толькі да грамадзян і адлюстроўваюць сітуацыю да дадатковага перапісу ў студзені 1941 г.

Колькасць насельніцтва Статыстычныя справаздачы за сакавік 1941 года, выдадзеныя Дзяржаўнай статыстычнай управай, паведамляюць, што на 15 снежня 1940 года на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі знаходзіліся 2 653 564 чалавекі. Потым гэтыя звесткі былі перанятыя і апублікаваныя ў перыядычным друку. Насамрэч, аднак, гэта былі толькі папярэднія дадзеныя, бо ў іх складзе не было інфармацыі, атрыманай дадатковым перапісам насельніцтва ў студзені. У «Лексіконе населеных пунктаў Славацкае Рэспублікі» (), выдадзеным Дзяржаўным статыстычным упраўленнем у 1942 г., гаворыцца, што на момант перапісу насельніцтва ў Славакіі знаходзіліся 2 655 053 чалавекі. Аднак гэты лік таксама паходзіць з папярэдніх дадзеных. У больш дэталёвым даследаванні Цішляр таксама ўказаў на некаторыя разыходжанні ў сумах у выпадку з некаторымі раёнамі (Трэнчын, Нова-Баня і Златэ Мораўцэ). Паводле ягоных разлікаў, правільная сума павінна складаць 2 655 628 чалавек, адпаведна, паводле архіўных даследаванняў, 2 655 627 чалавек. У 1944 годзе Антон Штэфанак у працы «Slovenská vlastiveda III» карыстаецца лічбай 2 655 953 чалавекі. Дзяржаўнае ўпраўленне планавання і статыстыкі () прадстаўляе рэзюмэ колькасці насельніцтва Славакіі — 2 655 596 чалавек. Паводле звестак, апублікаваных у Статыстычным лексіконе 1947 года, станам на 15 снежня 1940 — 31 снежня 1941 гг. павінна было быць 3 538 709 чалавек на ўсёй тэрыторыі Славакіі.

Інфармацыя пра насельніцтва +Нацыянальны складНацыянальнасцьКолькасцьДоля (%)Славакі2 214 47586,2Немцы129 5525,0Габрэі74 4382,9Русіны61 7622,4Венгры46 6891,8Цыганы37 0981,4Чэхі3 0240,1Іншыя5170,0Агулам2 567 555100 +Рэлігійны складРэлігіяКолькасцьДоля (%)Каталіцтва1 968 24174,1Евангелізм388 72314,6Уніяцтва183 1296,9Іўдаізм86 6293,3Рэфармацтва12 9210,5Іншае11 5590,4Атэізм або не вызначыўся4 3940,2Агулам2 655 596100 +Узроставы складУзростМужчыны (%)Жанчыны (%)Агулам (%)0-1431,829,630,715-4952,851,952,315-6060,260,860,515-6462,463,462,950+15,418,517,060+8,610,39,465+5,87,06,4 +Занятасць насельніцтваПазнакаПрафесіяКолькасцьДоля (%)AЗемляробства, лесагадоўля, гадоўля рыбы1 324 33649,9BПрамысловасць і прадпрымальніцтва579 03321,8CГандаль, фінансы і транспарт259 8109,8DДзяржаўная служба, самазанятасць157 5875,9E + FБытавыя і асабістыя паслугі (Е), іншыя заняткі і асобы без інфармацыі пра занятак (F)334 83012,6Агулам2 655 596100,0 Прыналежнасць да сацыяльных суполак у занятасці актыўнага насельніцтва (без дапамогі сям’і): ПрафесііДоля (%)Самазанятыя і наймальнікі / арандатары41,9Ураднікі12,9Працаўнікі45,2Чорнарабочыя Члены сям’і, якія дапамагаюць у працы сваім сваякам: КласыПамочнікіЗ іх жанчынA443 613320 911B2 4811 094C4 7883 428D10646E9281F185151Агулам451 265325 711 Тыя, што працуюць без дапамогі сям’і: +Сельская гаспадаркаПрафесііДоля (%)Самазанятыя і наймальнікі / арандатары66,0Ураднікі1,6Працаўнікі32,4Чорнарабочыя +ПрамысловасцьЗанятасцьДоля (%)Самазанятыя і наймальнікі / арандатары18,7Ураднікі8,4Працаўнікі72,9Чорнарабочыя

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Перапісы насельніцтва Катэгорыя:1940 год у Еўропе Катэгорыя:Падзеі 14 снежня Катэгорыя:Снежань 1940 года Катэгорыя:Насельніцтва Славакіі