Партрэт Крыштафа Весялоўскага, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Датаваць партрэт можна пасля 1623 года, часу атрымання тытула маршалка надворнага, аб гэтым сведчыць манаграма. Але больш верагодна, што ён быў створаны пасля смерці Грызельды ў 1632, у пачатку будаўніцтва ў яе гонар касцёла і манастыра ў Гродне.

Карціна выяўлена 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1966 годзе ў Дабравешчанскім касцёле манастыра брыгітак у Гродне.

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1966—1970 гадах у Ленінградзе.

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Апісанне

Партрэт мае памеры 205,5×182 см.

На партрэце Крыштаф Весялоўскі паказаны ў шляхецкім касцюме з жупаном і фераззюБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. На ім кароткі да каленяў жупан са стаячым каўняром і скошанай правай палой, якая заходзіць на левую. Жупан падперазаны скураным поясам з залатымі накладкамі. Ад каўняра да таліі ён зашпілены на шчыльны рад дробных гузікаў, а ад таліі пашыраны ўніз за кошт бакавых кліноў. Шчыльная, залаціста-жоўтая тканіна жупана расшыта раслінным узорам залатымі ніткамі. На плечы Весялоўскага накінута падшытая чорная бескаўняровая феразь, якая зашпілена пад горлам круглай залатой чапрагай з каштоўнымі камянямі. Правая пала феразі ўпрыгожана шасцю ажурнымі залатымі гузамі таксама з устаўкамі каштоўных камянёў.

У правай руцэ ён трымае атрыбут сваёй пасады — посах-жэзл з каралеўскай манаграмай «ST» («Sigismundus Tertius»). Левая рука, паводле канонаў «сармацкага» партрэта, абапіраецца на багата аздобленае дзяржанне шаблі. Нешырокія сінія нагавіцы засунуты ў боты з абцасамі і халявамі з фігурным выразам. На стале ляжыць мяккі чорны капялюш, у месцы над ілбом упрыгожаны залатым аграфам і кітай з чорных пёраў.

Выстаўкі

Гродна 1923 Выстаўка работ аддзела рэстаўрацыі Дзяржаўнага Рускага музея. Ленінград. 1977 Выстаўка работ мастака-рэстаўратара вышэйшай кваліфікацыі А. Б. Брындарава. Ленінград. 1977 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у СССР, прымеркаваная да XI Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага савета музеяў. Масква. 1977 Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва Гродзеншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1998

Літаратура Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст. / Уступ. арт. Н. Ф. Высоцкай, склад. Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч. Мн.: Беларусь, 1980. Карпович Т. А. Портреты из Несвижа и Гродно в собрании Государственного Художественного Музея БССР // Музей. М., 1980. № 22 Карповіч Т. А. Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Каталог. Мн., 1981. С. 1-112. № 25 Jodkowski J. Muzeum w Grodnie, zarys dziejów powstania i rozwoju 1920—1922. Grodno, 1923. S. 5

Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Весялоўскі Крыштаф Катэгорыя:Сармацкі партрэт Катэгорыя:Весялоўскія