Харыет Аўгуста Даратэя Лёвенхельм (швед. Harriet Löwenhjelm,  — ) — шведская мастачка і паэтэса. Памерла ў санаторыі Romanäs ў горадзе Траносе пасля працяглай хваробы на сухоты.

Біяграфія Харыет Лёвенхельм нарадзілася 18 лютага 1887 года ў шведскім горадзе Хельсінгбаргу.

Была дачкой палкоўніка Густава Адольфа Лёвенхельма (1842—1929) і Маргарыты, народжанай Дыксан (нар. 1853). У яе было пяць братоў і сясцёр. Яе старэйшы брат, Карл Лёвенхельм, быў доктарам, а малодшы, Крыспін Лёвенхельм (1892—1983) — афіцэрам і камергерам. Яе стрыечная сястра Марыяна Мёрнер была дацэнтам ва ўніверсітэце Лунда. Яна суправаджала Лёвенхельм у яе паездцы ў Парыж і заахвочвала яе літаратурную творчасць.

Лёвенхельм вучылася ў школе Ганны Сандстром, у мастацкіх школах Керсцін Кардон, Konstakademien (1909—1911), таксама брала ўрокі ў мастака Карла Вільхельмсана.

Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу