Партрэт Уладзіслава Дамініка Заслаўскага, князя Заслаўскага, намаляваны прыдворным мастаком польскага караля Барталамеем Стробелем. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Партрэт напісаны пасля атрымання Уладзіславам Дамінікам пасады канюшага вялікага кароннага, таму верагодным годам стварэння партрэту з’яўляецца 1636.
Гісторыя Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 76, 244; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968).
Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1969—1975 гадах у Ленінградзе.
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).
Апісанне
Па сцвярджэнні Н. Ф. Высоцкай Уладзіслаў Дамінік паказаны ў шведскім строі, моду на які ўвёў Уладзіслаў IV (1632-48), але В. М. Бялявіна мяркуе, што касцюм князя Заслаўскага пашыты па прыдворнай модзе 1630-х гадоў французскага караля Людовіка XIIIБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Уладзіслаў Дамінік апрануты ў касцюм з карычнева-сярэбранай парчы. Полы , проразі шырокіх рукавоў, праз якія бачна кашуля, бакавыя швы нагавіц аблямаваны вузкім шлякам, вышытым шоўкам і залатой ніткай, над паяском перахватам пасярэдзіне грудзей прымацаваны карчыневы шаўковы бант-разетка. Яшчэ два банты прышыты да паяска пурпуэна. Нагавіцы-брыджы завужаны да каленяў, а ніз штанін упрыгожаны парчовай стужкай з бантам, з-пад якой на адвароты ботаў спускаюцца карункі.
Па тагачаснай модзе пурпуэн зашпілены зверху толькі да паяска-перахвата, яго полачкі разышліся, і праз гэты трохвугольнік бачна светла-блакітная шаўковая кашуля з вышыўкай на грудзях. Касцюм дапоўнены вялікім адкладным каўняром з , якія закрываюць плечы і спускаюцца на пышныя рукавы з шырокімі карункавымі манжэтамі-раструбамі.
На нагах Астрожскага светла-бэжавыя боты мушкецёрскага тыпу з мяккімі халявамі і вялікай фігурнай чатырохпялёсткавай накладкай на пад’еме, праз якую праходзіць раменьчык са спражкай, што прымацоўвае да ботаў шпоры, якія ў гэтым касцюме нясуць дэкаратыўную функцыю. Насок у ботаў усечана-тупы. Завяршае касцюм чорны з аксаміту капялюш з шырокімі палямі і плюмажам са страўсавых пер’яў.
Прычоска ў Януша таксама па модзе таго часу пры двары Людовіка XIII: завітыя валасы ляжаць на плячах.
Выстаўкі
Выстаўка работ аддзела рэстаўрацыі Дзяржаўнага Рускага музея. Ленінград. 1977 Выстаўка работ мастака-рэстаўратара вышэйшай кваліфікацыі А. Б. Брындарава. Ленінград. 1977 Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994
Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Заслаўскія