Альба Адэль Аўгуст (; нар. 6 чэрвеня 1993, Капенгаген, Данія) — дацка-шведская актрыса. Атрымала вядомасць праз выкананне роляў у тэлесерыяле «Дождж» і фільме «Быць Астрыд Ліндгрэн».
Біяграфія Бацька Альбы Адэль — вядомы дацкі кінарэжысёр Біле Аўгуст, а маці — шведская актрыса Перніла Аўгуст. У Альбы ёсць сястра Аста, таксама актрыса.
Альба скончыла Дацкую школу выканальніцкіх мастацтваўAlba August: «Mit mål har været at skabe mig et job, der ikke føles som et arbejde» . Яе акцёрскі дэбют адбыўся ў 2001 годзе ў фільме «Песня для Марціна», дзе яна выканала эпізадычную ролю.
Рэгулярна пачала здымацца ў кіно з 2010 года. У 2013 годзе яна прыняла ўдзел у здымках трох эпізодаў серыяла «Забойства на Сандхамне». У 2017 годзе знялася ў першым сезоне серыяла «У заложніках».
Шырокую вядомасць атрымала ў 2018 годзе пасля выхаду на Netflix тэлесерыяла «Дождж»‘THE RAIN’, NETFLIX’S FIRST DANISH ORIGINAL SERIES STARTS PRODUCTION IN DENMARK.. За роль Сымоны яна была намінавана на прэміі «Robert prisen» і «Zulu Awards».
У 2018 годзе выканала ролю Астрыд Ліндгрэн у фільме «Быць Астрыд Ліндгрэн»Interview with Alba August: «My dream is to play as different characters as possible». Archieved., за якую была намінаваная на прэмію «Залаты жук».
У тым же годзе Альба атрымала узнагароду «EFP Shooting Star» на Берлінскім кінафестываліAlba August. IMDb..
Крыніцы
Катэгорыя:Жанчыны Швецыі Катэгорыя:Актрысы Швецыі