Марыя Крысціна Роль (; 26 ліпеня 1801, Стакгольм – 5 ліпеня 1875, Клара, Швецыя) — шведская мастачка.
З'яўляецца аўтарам партрэтаў вялікага ліку вядомых у Швецыі людзей першай паловы ХІХ стагоддзя.
Яе карціны экспануюцца ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме. Каралеўская бібліятэка Швецыі мае калекцыю з 1800 партрэтаў працы Роль. Марыя была членам Каралеўскай шведскай акадэміі Мастацтваў (1843) і афіцыйным партрэтыстам каралеўскага двараMaria C Röhl (швед.) — 1917..
Біяграфія Марыя Роль нарадзілася ў Стакгольме ў заможнай сям'і, але збяднела пасля смерці бацькоў у 1822 годзе. У дзяцінстве марыла стаць гувернанткай, аднак, маючы схільнасці да мастацтва, вучылася жывапісу ў прафесара і гравёра Крысціяна ФорсалаMaria Röhl. Rkd.nl.. У мастака Аляксандра Хамбрэ вучылася рабіць хуткія і рэалістычныя партрэтныя замалёўкі алоўкам.
Яе малюнкі сяброў і членаў сям'і Форсал атрымалі вядомасць. Роль хутка стала моднай у свецкім грамадстве і змагла зарабляць сабе на жыццё як мастачка. Заказчыкамі Марыі, якая практычна заўседы малявала алоўкам, былі небагатыя шведы, якія не маглі заплаціць ёй за працы ў алеі. Сярод іх вялікая колькасць вядомых людзей таго часу, арыстакратаў, акцёраўMaria Christina Röhl - skbl.se.
У 1843 годзе яна была прызначаная прыдворнай мастачкай. У 1843-1846 гадах вучылася ў Парыжы ў студыі Лявона Кагніта ў Французскай акадэміі Мастацтваў.
Пасля вяртання на радзіму Марыя заснавала ўласную мастацкую студыю ў Стакгольме. У апошнія гады жыцця мастачкі, распаўсюджванне атрымала фатаграфія, што скараціла заказы на выкананыя ёй партрэты.
Марыя Роль памерла 5 ліпеня 1875 года. Зараз яе карціны і малюнкі захоўваюцца ў Музеі акругі Эрэбру, у Нацыянальным музеі Швецыі, Каралеўскай бібліятэцы Швецыі і ў прыватных калекцыяхArtist list of the National Museum of Sweden — 2016..
Галерэя
Літаратура Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990. ISBN191-87896-03-6 Nordisk familjebok / Uggleupplagan. 24. Ryssläder - Sekretär Wingård, Ulrika (2008). ”"Likt utom snedheten!" : nedslag i Kungl. bibliotekets Maria Röhl-samling”. Biblis (Tidskrift) 2008/09(44),: sid. –75. 1403-3313. ISSN 1403-3313. Libris 11301467.
Катэгорыя: Жанчыны Швецыі Катэгорыя: Мастакі Швецыі