Ларыса Піліпаўна Касцюкаве́ц (, Менск — 30 кастрычніка 2014) — беларуская музыказнаўца, фалькларыстка, медыявістка. Доктар мастацтвазнаўства (2013), дацэнт (1982).

Біяграфія Нарадзілася годзе ў Менску.

Скончыла ў 1966 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці «музыказнаўства», у 2012 годзе аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторый імя П. І. Чайкоўскага. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978). У 2012 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Стылістыка канта і яе пераўтварэнне ў беларускай народнай песні».

У 1965—2014 гадах працавала на фартэпіянным і кампазітарска-музыказнаўчым факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: выкладчыца кафедры гісторыі музыкі; дацэнт, загадчыца кафедры тэорыі музыкі; дацэнт, прафесар кафедры беларускай музыкі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года.

Памерла 30 кастрычніка 2014.

Навуковая дзейнасць Спецыялістка па гісторыі і тэорыі беларускай музыкі, музычнай медыявістыкі і этнамузыкалогіі, нотнай пісьменнасці Вялікага Княства Літоўскага і беларускаму канту.

Даследавала кантавую культуру Беларусі, славянскі народнапесенны фальклор, беларускую народную песню (пераважна яе стылістыку і натаванне), старажытнарускі і беларускі знаменны спеў, царкоўную музыка праваслаўнай традыцыі. Прапагандавала канты ў жывым гучанні. Аўтар вучэбна-метадычных прац, радыё- і тэлеперадач на фальклорныя тэмы, складальніца зборніка «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994).

У 1975 годзе выйшла яе кніга «Кантовая культура Белоруссии», у якой яна даводзіла, што гарадская паэзія і музыка, нотная пісьменнасць і іншыя прыкметы высокай культуры з’явіліся спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а адсюль ужо праз беларускіх асветнікаў трапілі ў Расію, а не наадварот. У 2006—2008 гадах у выдавецтве Беларускай акадэміі музыкі выйшла двухтомная манаграфія «Стылістыка канта і яе ператварэнне ў беларускай народнай песні», у якой паказала, што ў Беларусі «вучоная», аўтарская паэзія і музыка ўплывала на народную, а не наадваротПамяці Ларысы Касцюкавец. 30.10.2014.

Узнагароды Узнагароджана медалём СССР «Ветэран працы» (1985), ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1999).

Творы Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975; К истории рукописного сборника // Вопросы теории и истории музыки. Мн., 1976; Из истории древнерусского знаменного пения // Вопросы музыкознания. Мн., 1981; Ананчыцкія спявачкі // Беларусь. 1983. № 1; Об одном типе купальских песен // Памяти К. Квитки. М., 1983; Народные песни на стихи Янки Купалы // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1983. Вып. 2. Избранные труды по белорусскому музыкальному фольклору. Минск, 2019. Каляндарна-песенная традыцыя Беларускага Панямоння ў экспедыцый на-палявых запісах Л. П. Касцюкавец. Мінск, 2018 [Электронны рэсурс] (Аўдыяатлас традыцый най музычнай культуры Беларусі: вып. 11). Фольклоризация канта. Минск, 2014. Рукописный белорусский Ирмолой на квадратных линейных нотах 091/283к и его песнопение «Наславник царевича Ярослава»: исследование. Минск, 2011. Стилистика канта и ее претворение в белорусской народной песне: в 2 кн. Минск, 2006—2008. Беларускія народныя абрады. Мінск, 1994. Беларускія канты: [Ноты]. Мінск, 1992. Кантовая культура Белоруссии . Минск, 1975. Удзел у калектыўных працах Фалькларыстыка. Веснавыя песні; поўнач — поўдзень: дапаможнік. Мінск, 2020. Фалькларыстычныя даследаванні: зборнік артыкулаў. Вып. 8-12. Минск, 2011—2015.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты СССР Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага