Амалія Марыя Шарлота Шведская (,  — , Ольдэнбург) — шведская прынцэса. Дачка караля Швецыі Густава IV Адольфа і Фрэдэрыкі Бадэнскай.

Пасля нараджэння расла пад наглядам каралеўскай гувернанткі Шарлоты Штырнельд. Пасля перавароту 1809 года Амалія разам са сваёй сям’ёй пакінула Швецыю і выхоўвалася ў роднай краіне яе маці, Бадэне.

Яна пакутавала на рахіт і памерла незамужняй і бяздзетнай. Яна захаплялася музыкай і была сяброўкай Ені Лінд.

Спасылкі