Сяргей Сяргеевіч Альшэўскі () — фінансавы дырэктар «Press Club Belarus», палітвязень, затрыманы і абвінавачаны ў час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Палітычны пераслед Быў затрыманы 22 снежня 2020 года ў сядзібе «Press Club Belarus». У яго загарадным даму прайшоў ператрус, па выніках якога былі забраны ўсе наўтбукі ды банкаўскія карты.

Пасля затрымання Альшэўскага даставілі на допыт у . Спачатку змясцілі ў ізалятар на вул. Акрэсціна, а затым перавялі ў СІЗА-1 у Мінску. 31 снежня 2020 года стала вядома, што ямму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»https://prisoners.spring96.org/be/person/sjarhei-alszeuskihttps://www.svaboda.org/a/31116945.html.

13 студзеня 2021 года сумеснай заяваю адзінадцацці арганізацыяў (праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Прававая ініцыятыва ды інш.) Альшэўскі разам з іншымі арыштаванымі супрацоўнікамі «Press Club Belarus» быў прызнаны палітычным зняволеным.

19 жніўня 2021 года Альшэўскі і супрацоўнікі «Прэс-клубу» выйшлі на волю паводле памілаванняfacebook.com/pressclubbelarus.

Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»