Хаўвард Тэйлар Ры́кетс (; — ) — амерыканскі вучоны, патолаг і мікрабіёлаг.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Фіндлі (штат Агая, ЗША). У 1894 годзе скончыў Універсітэт штата Небраска ў горадзе Лікальн і атрымаў ступень бакалаўраБиологи. Биографический справочник. — Киев: Наукова думка, 1984. — С. 532. — 816 с.. У 1897 годзе скончыў медыцынскі каледж Паўночна-Заходняга ўніверсітэта (Эванстан, штат Ілінойс). З 1899 года дацэнт, з 1902 года прафесар паталагічнай анатоміі Чыкагскага ўніверсітэта. У 1901—1902 гадах праходзіў стажыроўку ў медыцынскіх установах Вены, Берліна, Парыжа.
У 1909 годзе прыехаў у Мексіку, дзе разам з Уайлдэрам () займаўся вывучэннем сыпнога тыфу, заразіўся і памёр у Мехіка 3 мая 1910 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па вывучэнню інфекцыйных хвароб. Апісаў плямістую ліхаманку Скалістых гор і выявіў яе ўзбуджальніка. Разам з калегамі выявіў, што від кляшчоў здольны пераносіць бактэрыі роду . Апісаны ім узбуджальнік атрымаў назву (від бактэрый з роду ). Таксама высвятліў, што брушны тыф перадаецца праз адзежную вош.
Літаратура
Здродовский П. Ф. РИККЕТС Говард // Большая Медицинская Энциклопедия. Изд. 3-е. / Главный редактор Б. В. Петровский. — Т. 22. Растворители — Сахаров. — М.: Советская энциклопедия, 1984. — С. 291.
Спасылкі Howard T. Ricketts // Today In Science History ® Литусов Н. В. Род Rickettsia. Иллюстрированное учебное пособие. — Екатеринбург: Изд-во УГМУ, 2017. — 35 с.
Катэгорыя:Мікрабіёлагі ЗША Катэгорыя:Патолагаанатамы Катэгорыя:Памерлі ад тыфу