Крысціна Нільсан, графіня дэ Каса Міранда (швед. Kristina Nilsson, , Ведэрслёў — , Векшэ) — шведская оперная спявачка (сапрана).

Яна валодала бліскучай тэхнікай бельканта і лічылася саперніцай самай знакамітай дзівы Віктарыянскай эпохі Адэліны Паці.

Сама вучылася іграць на скрыпцы і флейце, спявала на кірмашах са сваім братам. На працягу двух гадоў вучылася ў Франца Бервальда. Таксама вучылася ў Парыжы.

У 1860 годзе яна давала канцэрты ў Стакгольме і Упсале. У 1872-85 гадах гастралявала ў Пецярбургу і Маскве. Пра грамадскі рэзананс гэтых гастроляў сведчаць згадкі пра Нільсан у рамане Л.Талстога «Ганна Карэніна». У 1869 годзе Нільсан стала членам Шведскай каралеўскай акадэміі музыкі.

Спасылкі

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Сапрана