Гміна Мядзел (, першапач. ) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Мядзел (825 жых. у 1921 годзеSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923Мядзел Стары і Новы разам)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
Першапачаткова гміна ўваходзіла ў склад Вілейскага павета. 7 лістапада 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Дунілавіцкага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторыйDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дунілавіцкім паветам была ўключана ў склад польскай Віленскай зямлі — Art. 8., ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства. 1 студзеня 1926 года назва Дунілавіцкага павета зменена на Пастаўскі павет. 1 красавіка 1927 года ў склад гміны Мядзел перададзена частка тэрыторыі гміны Кабыльнік, у той час як часткі тэрыторыі гміны Мядзел перададзены ў склад гмін Жосна, Кабыльнік і Манькавічыгміна Манькавічы адначасова змяніла назву на гміна Груздава.
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Дэмаграфія Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1921 года ў гміне пражывала 15 611 чал., 3 836 вызнавалі каталіцтва, 11 414 праваслаўе, 3 евангельскую веру, 91 стараверства, 201 іўдаізм, 66 іслам. Таксама 4 254 жых. назвалі сябе палякамі, 11 189 — беларусамі, 56 — яўрэямі, 20 — рускімі, 49— літоўцамі, 1 — украінцамі, 42 — татарамі. Мелася 2 356 жылых будынкаў.
Катэгорыя:Гміны Вілейскага павета Катэгорыя:Гміны Дунілавіцкага павета Катэгорыя:Гміны Пастаўскага павета