У дадзеным спісе пералічаныя жанчыны, якія былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй (у тым ліку і прэміяй памяці Нобеля па эканоміцы).
У перыяд з 1901 па 2025 год Нобелеўская прэмія і Прэмія памяці Альфрэда Нобеля па эканоміцы прысуджаліся 632 разы: 31 раз — арганізацыям і 992 разы — людзям. Сярод 987 чалавек, якія сталі нобелеўскімі лаўрэатамі (пяцёра — двойчы), 67 жанчын. Пры гэтым, першая жанчына-лаўрэат Марыя Кюры атрымала прэмію двойчы: у 1903 годзе па фізіцы (сумесна з П’ерам Кюры і Анры Бекерэлем) і ў 1911 годзе па хіміі. Дачка Марыі Кюры Ірэн Жаліё-Кюры таксама была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 1935 годзе. Самай маладой лаўрэаткай з’яўляецца Малала Юсуфзай з Пакістану, якая атрымала Нобелеўскую прэмія міру 2014 года ва ўзросце 17 гадоў; самай старэйшай — брытанка Дорыс Лесінг (Нобелеўская прэмія па літаратуры 2007) у 88 гадоў. Лаўрэатка прэміі міру 1991 года Аун Сан Су Чжы атрымала прэмію, знаходзячыся пад арыштам. Найбольшая колькасць жанчын (5 лаўрэатак) з’явілася ў 2009 годзе. Таксама Нобелеўская прэмія прысуджалася адразу некалькім жанчынам у 1976, 1991, 2004, 2009, 2011, 2014, 2015, 2018, 2020, 2022, 2023 і 2025 гадах.
+Размеркаванне лаўрэатак па катэгорыях Нобелеўскай прэміі Катэгорыя Колькасцьлаўрэатак Гады прысуджэння Нобелеўская прэмія міру 20 1905, 1931, 1946, , 1979, 1982, 1991, 1992, 1997, 2003, 2004, , 2014, 2018, 2021, 2023, 2025 Нобелеўская прэмія па літаратуры 18 1909, 1926, 1928, 1938, 1945, 1966, 1991, 1993, 1996, 2004, 2007, 2009, 2013, 2015, 2018, 2020, 2022, 2024 Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне 14 1947, 1977, 1983, 1986, 1988, 1995, 2004, 2008, , 2014, 2015, 2023, 2025 Нобелеўская прэмія па хіміі 8 , 1935, 1964, 2009, 2018, , 2022 Нобелеўская прэмія па фізіцы 5 , 1963, 2018, 2020, 2023 Нобелеўская прэмія па эканоміцы 3 2009, 2019, 2023
Размеркаванне лаўрэатак па краінах Краіна Колькасцьлаўрэатак 23 7 4 3 2 2 2 2 2 2 2 2 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1 1
Спіс лаўрэатак
ГодПартрэтІмяКраінаГалінаАбгрунтаванне 1903 Марыя Кюры (1867—1934) (Сумесна з П’ерам Кюры і Анры Бекерэлем) Фізіка У знак прызнання выключных заслуг, якія яны аказалі навуцы сумеснымі даследаваннямі з’яў радыяцыі, адкрытай прафесарам Анры Бекерэлем 1905 Берта фон Зутнер(1843—1914) Аўстра-Венгрыя Міру За яе смеласць супрацьстаяць жахам вайны 1909 Сельма Лагерлёф(1858—1940) Літаратура У знак удзячнасці за высокі ідэалізм, яркае ўяўленне і духоўнае ўспрыманне, якія характарызуюць яе творы 1911 Марыя Кюры(1867—1934) Хімія За выдатныя заслугі ў развіцці хіміі: адкрыццё элементаў радыя і палонія, вылучэнне радыя і вывучэнне прыроды і злучэнняў гэтага выдатнага элемента 1926 Грацыя Дэледа (1871—1936) Італія Літаратура За яе ідэалістычна натхнёныя творы, якія з пластычнай яснасцю малююць жыццё на яе родным востраве і з глыбінёй і спачуваннем вырашаюць чалавечыя праблемы ў цэлым 1928 Сігрыд Унсет(1882—1949) Літаратура За запамінальнае апісанне скандынаўскага сярэднявечча 1931 Джэйн Адамс (1860—1935)(Сумесна з Нікаласом Батлером) ЗША Міру За іх старанныя намаганні адрадзіць ідэал міру і адрадзіць дух міру ў сваёй нацыі і ва ўсім чалавецтве 1935 Ірэн Жаліё-Кюры (1897—1956)(Сумесна з Фрэдэрыкам Жаліё-Кюры) Хімія За выкананы сінтэз новых радыеактыўных элементаў 1938 Перл Бак(1892—1973) Літаратура За шматграннае, сапраўды эпічнае апісанне жыцця кітайскіх сялян і за біяграфічныя шэдэўры 1945 Габрыела Містраль(1889—1957) Літаратура За паэзію праўдзівага пачуцця, што зрабіла яе імя знакам ідэалістычнага памкнення для ўсёй Лацінскай Амерыкі 1946 Эмілі Грын Болч (1867—1961)(Сумесна з Джонам Мотам) Міру За яе працу на працягу ўсяго жыцця дзеля міру 1947 Герці Тэрэза Коры (1896—1957)(Сумесна з Карлам Фердынандам Коры і Бернардам Альберта Усай) Фізіялогія і медыцына За адкрыццё каталітычнага пераўтварэння глікагену 1963 Марыя Гёперт-Маер (1906—1972)(Сумесна з Юджынам Вігнерам і Гансам Енсенам) Фізіка За адкрыцці, якія тычацца абалонкавай структуры ядра 1964 Дораці Кроўфут-Ходжкін(1910—1994) Хімія За вызначэнне з дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў структур біялагічна актыўных рэчываў 1966 Нэлі Закс (1891—1970)(Сумесна з Шмуэлям Іосефам Агнанам) Літаратура За яе выбітныя лірычныя і драматычныя творы, што даследуюць лёс яўрэйскага народа 1976 Бэці Уільямс (1943—2020)(Сумесна з Мэйрыд Карыган) Міру За смелыя намаганні ў заснаванні руху, які паклаў канец гвалтоўнаму канфлікту ў Паўночнай Ірландыі Мэйрыд Карыган (нар. 1944)(Сумесна з Бэці Уільямс) 1977 Разалін Сасмэн Ялау (1921—2011)(Сумесна з Эндру Віктарам Шалі і Гілемэн Ражэ Гіймэнам) Фізіялогія і медыцыне За развіццё радыёімуных метадаў вызначэння пептыдных гармонаў 1979 Маці Тэрэза(1910—1997) Міру За яе працу па аказанні дапамогі пакутнаму чалавецтву 1982 Альва Мюрдаль (1902—1986)(Сумесна з Альфонса Гарсіяй Роблесам) Міру За працу па раззбраенні і зонах свабодных ад ядзернай і няядзернай зброі 1983 Барбара Мак-Клінтак(1902—1992) Фізіялогія і медыцына За адкрыццё мабільных генетычных элементаў 1986 Рыта Леві-Мантальчыні (1909—2012)(Сумесна з Стэнлі Коэнам) Фізіялогія і медыцына За адкрыццё фактараў росту 1988 Гертруда Бэл Элаян (1918—1999)(Сумесна з Джэймсам Блэкам і Джорджам Хітчынгсам) Фізіялогія і медыцына За адкрыццё важных прынцыпаў медыкаментознай тэрапіі 1991 Аун Сан Су Чжы(нар. 1945) Міру За яе негвалтоўную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека Надзін Гордымер(1923—2014) Паўднёвая Афрыка Літаратура Якая сваім пышным эпасам прынесла велізарную карысць чалавецтву 1992 Рыгаберта Менчу(нар. 1959) Міру У знак прызнання працы ў дачыненні да сацыяльнай справядлівасці і этнакультурнага прымірэння, заснаванага на павазе да правоў карэнных народаў 1993 Тоні Морысан(1931—2019) Літаратура Якая ў сваіх поўных мары і паэзіі раманах ажывіла важны аспект амерыканскай рэальнасці 1995 Хрысціяна Нюслайн-Фольхард (нар. 1942)(Сумесна з Эдвардам Льюісам і Эрыкам Вішаўсам) Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранніх стадыях эмбрыянальнага развіцця 1996 Віслава Шымборска(1923—2012) Літаратура За паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю адлюстроўвае гістарычныя і біялагічныя з’явы ў кантэксце рэальнасці чалавецтва 1997 Джодзі Уільямс (нар. 1950)(Сумесна з Міжнародным рухам за забарону супрацьпіхотных мін) Міру За іх працу па забароне і абясшкоджванню супрацьпяхотных мін 2003 Шырын Эбадзі(нар. 1947) Міру За яе намаганні ў справе дэмакратыі і правоў чалавека. Яна асабліва засяродзілася на барацьбе за правы жанчын і дзяцей 2004 Вангары Маатаі(1940—2011) Міру За яе ўнёсак ва ўстойлівае развіццё, дэмакратыю і мір Лінда Бак (нар. 1947)(Сумесна з Рычардам Экселам) Фізіялогія і медыцына За даследаванні нюхальных рэцэптараў і арганізацыі сістэмы органаў нюху Эльфрыдэ Елінек(нар. 1946) Літаратура За яе музычную плынь галасоў і водгаласкаў у раманах і п’есах, якія з незвычайным моўным запалам раскрываюць абсурднасць сацыяльных клішэ і іх падпарадкавальную сілу 2007 Дорыс Лесінг(1919—2013) Літаратура Тая эпістка жаночага досведу, якая са скептыцызмам, агнём і далягляднай сілай падвяргае ўважліваму агляду падзеленую цывілізацыю 2008 Франсуаза Барэ-Сінусі (нар. 1947)(Сумесна з Люкам Мантанье і Харальдам цур Хаўзеном) Фізіялогія і медыцына За вывучэнне папіломавірусаў, якія выклікаюць рак шыйкі маткі 2009 Ада Ёнат (нар. 1939)(Сумесна з Томасом Стейцам і Венкатраманам Рамакрышнанам) Хімія За даследванне структуры і функцыі рыбасомы Элінар Острам (1933—2012)(Сумесна з Оліверам Уільямсанам) Экономіка За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва асноў Элізабэт Блэкбёрн (нар. 1948)(Сумесна з Кэрал Грэйдэр і Джэкам Шостакам) Фізіялогія і медыцына За адкрыццё механізму абароны храмасом целамерамі і ферментам целамеразай Кэрал Грэйдэр (нар. 1961)(Сумесна з Элізабэт Блэкбёрн і Джэкам Шостакам) Герта Мюлер(нар. 1953) Літаратура Хто з засяроджанасцю ў паэзіі і шчырасцю ў прозе апісвае жыццё абяздоленых2011 Элен Джонсан-Серліф (нар. 1938)(Сумесна з Леймай Гбові і Тавакуль Карман)Міру За негвалтоўную барацьбу за бяспеку жанчын і за правы жанчын на паўнапраўны ўдзел у пабудове міру</center> Лейма Гбові (нар. 1972)(Сумесна з Элен Джонсан-Серліф і Тавакуль Карман) Тавакуль Карман (нар. 1979)(Сумесна з Леймай Гбові і Элен Джонсан-Серліф) 2013 Эліс Манро(1931—2024) Літаратура Майстру сучаснага кароткага аповеда 2014 Май-Брыт Мозер (нар. 1963)(Сумесна з Джонам О’Кіфам і Эдвардам Мозэрам) Фізіялогія і медыцына За адкрыццё клетак мозгу, якія адказваюць за сістэму арыентацыі чалавека ў прасторы Малала Юсуфзай (нар. 1997)(Сумесна з Кайлашам Сацьяртхі) Міру За барацьбу супраць прыгнёту дзяцей і моладзі і права дзяцей на адукацыю 2015 Ту Юю (нар. 1930)(Сумесна з Уільямам Кэмпбэлам і Сатосі Омурай) Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія тычуцца лячэння малярыі Святлана Алексіевіч(нар. 1948) Літаратура За шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час 2018 Дона Стрыкленд (нар. 1959)(Сумесна з Артуром Эшкінам і Жэрарам Муру) Фізіка За метад генерацыі высокаінтэнсіўных ультракароткіх аптычных імпульсаў Фрэнсіс Арнольд (нар. 1956)(Сумесна з Джорджам Смітам і Грэгары Уінтэрам) Хімія За даследванне эвалюцыі фермантаў Надзя Мурад (нар. 1993)(Сумесна з Дэнісам Муквегэ) Міру За іх спробу спыніць выкарыстанне сексуальнага гвалту ў якасці зброі ў войнах і ўзброеных канфліктах Вольга Такарчук (нар. 1962) Літаратура За апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам адлюстроўвае скрыжаванне межаў, як форму жыцця 2019 Эстэр Дзюфло (нар. 1972)(Сумесна з Абхіджытам Банерджы і Майклам Крэмером) Эканоміка За эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю 2020 Андрэа Гез (нар. 1965)(Сумесна з Роджэрам Пэнроўзам і Райнгардам Генцэлем) Фізіка За адкрыццё звышмасіўнага кампактнага аб’екта ў цэнтры нашай галактыкі Эманюэль Шарпанцье (нар. 1968)(Сумесна з Джэніфер Даўдна) Хімія За развіццё метаду рэдагавання генома Джэніфер Даўдна (нар. 1964)(Сумесна з Эманюэль Шарпанцье) Луіза Глюк(1943—2023) Літаратура За беспамылковы паэтычны голас, які сваёй строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным 2021 Марыя Рэса (нар. 1963)(Сумесна з Дзмітрыем Муратавым) Міру За намаганні па абароне свабоды выказвання, што з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і трывалага міру 2022 Каралін Бертоцы (нар. 1966)(Сумесна з Бары Шарплесам і Мортэнам Мельдалем) Хімія За развіццё клік-хіміі і біяартаганальнай хіміі Анні Эрно (нар. 1940) Літаратура За мужнасць і клінічную вастрыню, з якімі яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці 2023 Наргіз Махамадзі (нар. 1972) Міру За барацьбу з гвалтам іранскага рэжыму і за роўныя правы і свабоды для ўсіх Каталін Карыко (нар. 1955)(Сумесна з Дру Вайсманам) Фізіялогія і медыцына За адкрыцці, якія датычаць мадыфікацый нуклеазідных асноў, што дазволілі распрацаваць эфектыўныя мРНК-вакцыны супраць COVID-19 Анн Л’Юе (нар. 1958)(Сумесна з Ферэнцам Краусам і П’ерам Агасціні) Фізіка За эксперыментальныя метады, якія генеруюць атасекундныя імпульсы святла для вывучэння дынамікі электронаў у рэчыве Клаўдзія Голдзін (нар. 1946) Эканоміка За тое, што палепшыла наша разуменне вынікаў жаночага рынку працы 2024 Хан Ган (нар. 1970) Літаратура За яе насычаную паэтычную кампазіцыю, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і раскрывае далікатнасць чалавечага жыцця 2025 Мэры Брункаў (нар. 1961)(Сумесна з Фрэдам Рамсдэлам і Шымонам Сакагучы) Фізіялогія і медыцына За іх адкрыцці якія тычацца перыферычнай імуннай талерантнасці Марыя Карына Мачада(нар. 1967) Міру За яе нястомную працу па абароне дэмакратычных правоў народа Венесуэлы і за яе барацьбу за дасягненне справядлівага і мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі
Крыніцы
Катэгорыя:Нобелеўская прэмія Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі Катэгорыя:Жанчыны