Капуста, Бручка, Гарчыца (Brassica) — род раслін сямейства (раней крыжакветныя (Cruciferae)), да якога адносяцца такія вядомыя расліны, як , , і .
Этымалогія назвы Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскай назвы капусты — brassica, якая, у сваю чаргу, заснавана на кельцкім слове bresic — таксама капуста.
Распаўсюджанне і экалогія Налічваюць да 50 відаў капусты, распаўсюджаных пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама ў Сярэдняй Еўропе, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. У Амерыцы яе няма: у культуры там маюцца толькі вывезеныя з Еўропы.
На Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды: , і .
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы з пёрыста-паасобным або лопасцевым лісцем.
Чашалісцікі растапыраныя або прыўзнятыя гарызантальна; пялёсткі доўганагатковыя, жоўтыя ці белыя, з адваротна-авальным адгінам, часам з фіялетавымі жылкамі. Тычынкі свабодныя, без зубцоў. Усярэдзіне ля аснавання кароткіх тычынак па адной большай часткай пупышкападобнай мядовай залозцы і па адной вялікай залозцы перад кожнай парай доўгіх тычынак. Завязь сядзячая. Слупок кароткі. Лычык вялікі, плоска-галоўчаты, больш-менш двухлопасцевы.
Плод — стручок лінейнай формы з цыліндрычным слупком ці канчаецца канічным або шылападобным наканечнікам, пустым або з насеннем. Створкі стручка з ясна выяўленай сярэдняй жылкай і менш яснымі бакавымі палоскамі, якія пераплятаюцца. Перагародка з тоўстымі хвалістымі сценкамі клетак эпідэрмісу. Насенне шарападобнае або яйкападобныя, размешчанае ў адзін шэраг. Карэньчык зародка ляжыць у жалабку, утвораным складзенымі ўздоўж семядолямі.
Класіфікацыя Род уключае каля 40 відаўThe Plant List: Brassica . Асноўныя віды, падвіды і разнавіднасціПаводле сайта GRIN (гл. картку расліны):
, гібрыд бручкі і рэпы
— Рапс — БручкаОценка и создание исходного материала брюквы для селекции на хозяйственно-ценные признаки
— Кальрабі
— Капуста палявая, свірэпа
— Турнэпс
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Флора Еўразіі