Генадзь Феадосьевіч Рыко́ўскі (; нар. ) — вучоны ў галіне батанікі, доктар біялагічных навук (1996).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Куўшынава (Цвярская вобласць Расіі). У 1961 годзе скончыў біялагічны факультэтВыпускники Биологического факультета  — Минск: БГУ, 2011. — С. 200. — 327 с. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1961 года працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі ў лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін. Прайшоў шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне брыялогіі, у 1995 годзе доктарскую на тэму «Происхождение и эволюция мохообразных с оценкой современного состояния и генезиса бриофлоры».

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па фларыстыцы, відавым складзе, эвалюцыі, экалогіі і геаграфіі мохападобных. Распрацаваў і абгрунтаваў канцэптуальную мадэль паходжання і эвалюцыі мохападобных. Прымаў удзел у распрацоўцы дакумента «Нацыянальна стратэгія і план дзеянняў па захаванню і ўстойліваму выкарыстанню біялагічнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь» (1997), выданняў Чырвонай кнігі СССР (1984), Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (1993, 2005).

Член Прэзідыума Беларускага батанічнага таварыстваОбщественное объединение «Белорусское ботаническое общество». Уваходзіць у склад Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па каардынацыі дзейнасці гербарыяўПостановление Президиума Национальной академиинаук Беларуси 26.02.2016 № 7. . Член вучонага савета Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. кКпрэвіча і савета па абароне доктарскіх дысертацый пры ім.

Сярод апублікаваных прац: Мохообразные Березинского биосферного заповедника. — Мн.: Наука и техника, 1980; Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. — Мн., 1985 (разам з В. І. Парфёнавым і Г. А. Кім); Концептуальная модель происхождения и эволюции мохообразных (2014).

Літаратура

Спасылкі Лысак В. В., Дитченко Т. И., Гричик В. В., Попиначенко И. М. Выпускники Биологического факультета  — Минск: БГУ, 2011. — С. 200. — 327 с.  — ISBN 978-985-518-517-9

Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Брыёлагі