Нані Ісідора Ларсен-Тодсен (; , Кальмар — , ) — шведская оперная спявачка (сапрана). Вядомая партыямі ў операх Вагнера.

Біяграфія Нарадзілася ў 1884 годзе ў Кальмары. Яе бацькамі былі Юхан Вільгельм Ларсен і Марыя Карлота Сёдэрман. З 1900 па 1906 год яна вучылася ў Стакгольмскай кансерваторыі, а затым удасканальвалася ў Германіі і Італіі. Ларсен дэбютавала на сцэне Каралеўскай оперы ў Стакгольме ў 1906 годзе, дзе пасля спявала да 1923 года. У 1916 годзе выйшла замуж за Ганса Тодсена.

Акрамя выступленняў у стакгольмскай оперы, Ларсен-Тодсен шмат гастралявала. У 1923—1924 гадах яна выступала ў тэатры «Ла Скала» (пад кіраўніцтвам А. Тасканіні), у 1925—1927 — у тэатры «Метраполітэн-опера», ў 1927 і 1930 гадах — у Ковент-Гардэне. Сярод яе партый былі Агата («Вольны стралок» Вебера), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта), княгіня Вердэнберг («» Р. Штрауса), Рахіль («Жыдоўка» Галеві), Дэздэмона («Атэла» Вердзі), Леанора («Фідэль» Бетховена), Таццяна («Яўген Анегін» Чайкоўскага), Аіда, Тоска і інш. Аднак у першую чаргу Ларсен-Тодсен вядомая як «вагнераўскае сапрана». У 1927—1931 гадах яна прымала ўдзел у Байройцкім фестывалі, дзе спявала партыі Ізольды («»), Кундры («Парсіфаль») і Брунгільды («Валькірыя», «Зігфрыд», «Згуба багоў»).

У 1920 годзе Ларсен-Тодсен была ўзнагароджана Медалём літаратуры і мастацтваў. У 1922 годзе ёй было прысвоена званне прыдворнай спявачкі. У 1924 годзе яна стала членам Шведскай музычнай акадэміі.

Памерла ў 1982 годзе ў Стакгольме.

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Сапрана