Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў (нар. , г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі вісцэральных сістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).

Біяграфія Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1959).

У 1969—1978 гадах старшы навуковы супрацоўнік, з 1978 года загадчык лабараторыі, у 1978—2005 гадах намеснік дырэктара Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіСАЛТАНАЎ Уладзімір Усеваладавіч.

Навуковая дзейнасць Асноўны напрамак даследаванняў — аналіз функцыянальнай арганізацыі афферэнтных сістэм ўнутраных органаў, механізмаў вісцера-вісцаральных рэфлексаў, механізмаў самарэгуляцыі вегетатыўных функцый. Вывучыў функцыянальныя ўласцівасці адчувальных валокнаў органаў брушной і тазавай поласці, электрафізіялагічна ў спалучэнні з метадам дэгенерацыі прадстаўлены доказы існавання вегетатыўных афферэнтных нейронаў перыферычнага паходжання. Выяўлена і падрабязна вывучана адмысловая група ўласных вегетатыўных аффэрентных нейронаў, апасрэдуючых на ўзроўні прэвертэбральных сімпатычных гангліяў перадачу інтэрацэптыўных уплываў на функцыю наднырачнікаў. Устаноўлены заканамернасці змяненняў рэфлектарных рэакцый, якія ляжаць у аснове шэрагу расстройстваў, спалучаных з вісцаральным болем, ульцерагенезам, вагатаміяй, ішэміі тонкай кішкі, паказана вядучая роля эндагеннага монааоксіда азоту, бактэрыяльнага ліппалісахарыда, адэназіна ў мадуляцыі актыўнасці эферэнтнага і цэнтральнага звёнаў вісцаральная рэфлексаў.

Аўтар 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Бібліяграфія Электрофизиологический анализ висцеральных афферентных систем. — Минск: Наука и техника, 1973 (разам з І. А. Булыгіным). Морфофункциональные и биохимические эффекты фактора роста нервов. — Минск: Наука и техника, 1987. Механизмы саморегуляции вегетативных функций. — Минск: Навука i тэхнiка, 1989. Механизмы саморегуляции вегетативных функций в норме и патологии. — Минск: Наука и техника, 1994.

Літаратура

Спасылкі Члены-карэспандэнты: САЛТАНАЎ Уладзімір Усеваладавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Уладзімір Усеваладавіч Салтанаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі