Элін Мацільда Элізабэт Вэгнер (; 16 мая 1882, Лунд — 7 студзеня 1949, Берг, Крунуберг) — шведская пісьменніца, журналістка, педагог, эколаг. Грамадскі дзеяч, арганізатар руху па абароне і выратаванні дзяцей, актывістка фемінісцкага і пацыфісцкага рухаў; заснавальнік групы Фогельстад. Член Шведскай акадэміі з 1944 года.
Біяграфія Элін Вэгнер нарадзілася ў 1882 годзе ў Лундзе. Яе бацькам быў школьны дырэктар; у трохгадовым узросце яна пазбавілася маці. Калі бацька паўторна ажаніўся, Элін некаторы час жыла з дзядзькам, а потым пераехала разам з новай сям’ёй бацькі спачатку ў Нючэпінг, а затым у Хельсінгбарг.
Журналісцкая дзейнасць Вэгнер пачалася ў газеце Helsingborgs Dagblad. Затым яна пераехала ў Стакгольм і працавала ў вядомым жаночым часопісе Idun. Пазней яна стала першым рэдактарам часопіса , які выдаваўся так званай групай Фогельстад. Вегнер таксама сама шмат пісала для гэтага часопіса, у прыватнасці, аб нямецкай і англійскай літаратуры, этналогіі і антрапалогіі. Яна таксама працавала выкладчыкам у жаночай школе ў .
У 1910 годзе Вэгнер выйшла замуж за літаратурнага крытыка Ёна Ландквіста. У 1922 годзе муж і жонка развяліся, але працягвалі падтрымліваць адзін аднаго. Дзяцей у іх не было. На сястры Элін быў жанаты Грэгар Паульсон.
Пасля разводу Вэгнер пераехала са сталіцы ў Смоланд і пасялілася ў вёсцы Берг на поўнач ад Векшэ. Непадалёк жыла яе сяброўка і паплечніца Флоры Гатэ, з якой яны разам падарожнічалі: як па Смоланду, збіраючы матэрыял для кнігі Вэгнер Tusen år i Småland, так і за межы Швецыі, у тым ліку ў Маскву і Ленінград у 1934 годзе.
Грамадская дзейнасць
Элін Вэгнер была адной з найбольш вядомых суфражыстак, дзеячаў руху за прадастаўленне жанчынам выбарчага права ў Швецыі, ініцыятарам стварэння шведскага грамадства за жаночае раўнапраўе.
Разам з Фрэдрыкай Брэмер Вэгнер з’яўляецца ініцыятарам і найбольш важнай і ўплывовай дзяячкай фемінісцкага руху Швецыі.
У лістападзе 1919 года Элін Вэгнер, Элен Пальмшэрна і Герда Маркус стварылі ў Швецыі першую ў краіне арганізацыю па абароне і выратаванні дзяцей пад назвай «Рэдда Барнен» (шведскае аддзяленне «Міжнароднага саюза дапамогі дзецям»).
Літаратурная творчасць Аўтар раманаў, артыкулаў у газетах і часопісах, сцэнарыяў да 4-х фільмаў. Сярод найбольш папулярных раманаў Э. Вэгнер — Norrtullsligan («Мужчыны і іншыя няшчасці», 1908), Pennskaftet («Ручка», 1910), аповесць у духу народных традыцый з жыцця сялян Åsa-Hanna (1918). Выкарыстала творчы псеўданім «Дэвінэз» (Devinez).
Кнігі і шматлікія артыкулы Э. Вэгнер прысвечаны праблемам жаночай эмансіпацыі, грамадзянскіх правоў, руху за мір, павышэнню дабрабыту людзей, ахове навакольнага асяроддзя.
Абраная бібліяграфія Från det jordiska museet (1907) Norrtullsligan (1908) Pennskaftet (1910) Helga Wisbeck (1913) Mannen och körsbären (1914) Camillas äktenskap (1915) Släkten Jerneploogs framgång (1916) Åsa-Hanna (1918) Kvarteret Oron (1919) Den befriade kärleken (1919) Den förödda vingården (1920) Nyckelknippan (1921) Den namnlösa (1922) Från Seine, Rhen och Ruhr (1923) Silverforsen (1924) Natten till söndag (1926) De fem pärlorna (1927) Den odödliga gärningen (1928) Svalorna flyga högt (1929) Korpungen och jag (1930) Gammalrödja (1931) Dialogen fortsätter (1932) Mannen vid min sida (1933) Vändkorset (1934) Genomskådad (1937) Hemlighetsfull (1938) Tusen år i Småland (1939) Fred med jorden (1940) Väckarklocka (1941) Selma Lagerlöf I (1942) Selma Lagerlöf II (1943) Hans Larsson (1944) Vinden vände bladen (1947) Spinnerskan (1948) Fredrika Bremer (1949)
Спасылкі
Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:грамадскія дзеячы Швецыі Катэгорыя:Суфражысткі Швецыі Катэгорыя:Пацыфісты Катэгорыя:Журналісты Швецыі Катэгорыя:Эколагі