Гімн Беларускай ССР створаны ў 1955 годзе. Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча. Быў дзяржаўным гімнам у 1955—1991 гадах. Затым да 2002 года гімнам Беларусі была толькі музыка без тэксту, а ў 2002 годзе на музыку гэтага гімну пакладзены перапрацаваныя вершы.

Тэкст 1952-19561956-1991Мы, Беларусы, з братняю Руссю, Разам шукалі к долі дарог. У бітвах за волю, у бітвах за долю Мы здабылі з ёй сцяг перамог!

Прыпеў: Нас аб’яднала Леніна імя, Сталін павёў нас к шчасцю ў паход. 𝄆Слава Саветам! Слава Радзіме! Слава табе, Беларускі народ!𝄇

У слаўным саюзе люд Беларусі Вырас, як волат нашых былін. Вечна мы будзем вольныя людзі, Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Прыпеў

Дружбай народаў мы назаўсёды, Нашы граніцы ў сталь закуём. Ворагаў хмары грозным ударам, З нашых прастораў прэч мы змяцём!

ПрыпеўМы, Беларусы, з братняю Руссю, Разам шукалі к шчасцю дарог. У бітвах за волю, у бітвах за долю З ёй здабылі мы сцяг перамог!

Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас у паход. 𝄆Партыі слава! Слава Радзіме! Слава табе, Беларускі народ!𝄇

Сілы гартуе, люд Беларусі, У братнім саюзе, у мужнай сям’і. Вечна мы будзем, вольныя людзі, Жыць на шчаслівай, вольнай зямлі!

Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас у паход. 𝄆Партыі слава! Слава Радзіме! Слава табе, наш свабодны народ!𝄇

Дружба народаў — сіла народаў, К шчасцю працоўных сонечны шлях. Горда ж узвіся ў светлыя высі, Сцяг камунізму — радасці сцяг!

Нас аб’яднала Леніна імя, Партыя к шчасцю вядзе нас у паход. 𝄆Партыі слава! Слава Радзіме! Слава табе, наш савецкі народ!𝄇

Гл. таксама Гімн Беларусі

Спасылкі Чаму стварэнне і зацвярджэнне Дзяржаўнага гімна БССР расцягнулася на 11 гадоў nn.by

Катэгорыя:БССР БССР