Ры́а-Сала́да ( — «салёная рака») — рака ў Аргенціне, правы прыток ракі Парана. У верхнім цячэння мае назву Гуанчыпас, потым Хурамента або Рыа-дэ-Пасахэ.

Даўжыня ракі складае каля 1300 (2210) км. Плошча вадазбору каля 160 000 (124 200) км². Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах Цэнтральных Андаў. Цячэ па раўніне Гран-Чака, падзяляючыся на рукавы, часам змяняючы рэчышча. У засушлівы час месцамі перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Упадае ў Парану каля горада Санта-Фэ. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 15 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 53,6 км³.

Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Найбольшы ўзровень вады ў студзені—красавіку. Рака суднаходная ў перыяд дажджоў. У вярхоўі непадалёк ад горада Сальта пабудавана вадасховішча.

Літаратура

Спасылкі

Planificación del Uso del Río Salado // Instituto Nacional de Tecnología Agropecuaria (INTA) Río Salado: ubicación, mapa, recorrido, y mucho mas // Rios del Planeta

Катэгорыя:Рэкі Аргенціны Катэгорыя:Парана (рака)