''Гэты артыкул — пра амерыканскі рок-гурт. Пра прынцып дызайну, гл. артыкул KISS.
«Kiss» (KISS, «Кіс», з англ. — «Пацалунак») — амерыканскі рок-гурт, заснаваны ў Нью-Ёрку ў студзені 1973 года, які грае ў жанрах глэм-рок і хард-рок. Шырока вядомы дзякуючы развіццю напрамку шок-рок, сцэнічнаму макіяжу ўдзельнікаў, а таксама канцэртнымі шоу, якія суправаджаюцца рознымі піратэхнічнымі эфектамі.
Найбольш вядомымі песнямі Kiss з’яўляюцца «Strutter» (1974), «Deuce» (1974), «Black Diamond» (1974), «Rock and Roll All Nite» (1975), «Detroit Rock City» (1976), «Beth» (1976), «Calling Dr. Love» (1976), «Christine Sixteen» (1977), «Love Gun» (1977), «I Was Made for Lovin 'You» (1979), «I Love It Loud» (1982), «Lick It Up» (1983), «Heaven’s on Fire» (1984), «Forever» (1990), «Unholy» (1992), «God Gave Rock 'N' Roll to You II» (1992), «Psycho Circus» (1998). Станам на 2016 год мелі больш за сорак пяць залатых і плацінавых альбомаў і больш за 100 мільёнаў прададзеных запісаў. У верасні 2018 года Kiss абвясцілі, што пасля 45 гадоў запісаў і выступленняў яны адправяцца ў свой апошні тур у 2019 годзе.
2 снежня 2023 года Кiss далі свой апошні канцэрт у Мэдысан-сквер-гардэн у Нью-Ёрку.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы Год выпускаНазва1974Kiss1974Hotter Than Hell1975Dressed to Kill1976Destroyer1976Rock and Roll Over1977Love Gun1979Dynasty1980Unmasked1981Music from «The Elder»1982Creatures of the Night1983Lick It Up1984Animalize1985Asylum1987Crazy Nights1989Hot in the Shade1992Revenge1997Carnival of Souls: The Final Sessions1998Psycho Circus2009Sonic Boom2012Monster
Катэгорыя:Хард-рок-гурты Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Хэві-метал-гурты Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1972 годзе